Праграма маладых прафесіяналаў у Міжнароднай фінансавай карпарацыі (ЗША)
Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC) прапануе праграму маладых прафесіяналаў - флагманскі набор персаналу. Дзякуючы праграме шматлікія кандыдаты і кандыдаткі маюць унікальную магчымасць пачаць сваю кар'еру ў галіне фінансаў: стаць памочнікам у інвестыцыйных, кансультацыйных або казначэйскіх патоках. Удзельнікі і ўдзельніцы пачнуць працу ў Вашынгтоне, ЗША і атрымаюць выдатны вопыт праз выкананне розных заданняў у розных краінах. Падыход карпарацыі заключаецца ў аб'яднанні стараннага аналізу, інавацыйнага структуравання з акцэнтам на фінансавую ўстойлівасць і пазітыўны ўнёсак у развіццё. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 10 кастрычніка.
Вобласці працы:
Manufacturing, Agribusiness, and Services
- Agribusiness and Forestry
- Health and Education
- Manufacturing
- Tourism, Retail, and Property
Financial Institutions
- Infrastructure
- Oil, Gas, and Mining
- Public-Private Partnerships (Advisory)
- Telecoms, Media, and Technology
- Treasury and Syndication (Product)
Удзельнікі пройдуць двухтыднёвы трэнінг, дзе даведаюцца аб World Bank Group і аб прадуктах і аперацыях Міжнароднай фінансавай карпарацыі. Удзельнікі будуць працаваць з старэйшымі мэнэджэрамі і іншымі супрацоўнікамі. Таксама ўдзельнікі пройдуць 4-х тыднёвы курс, прысвечаны інвестыцыях і крэдытам.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- кандыдаты павінны мець ад 3 да 6 гадоў вопыту работы (банкаўская інвеставанне, фінансавыя праекты, прыватныя акцыянерныя капіталы, карпаратыўныя фінансы, кіраванне партфелем каштоўных папер, кансультаванне па пытаннях кіравання);
- таксама падаваць заяўку могуць студэнты і выпускнікі праграмы МВА ці падобных праграм;
- аналітычныя навыкі, разуменне бухгалтарскага ўліку і фінансавай справаздачнасці;
- веданне асноўных індустрыяльных трэндаў у сектары, навыкі рашэння праблем і вядзення бізнесу, навыкі вядзення перамоў і камерцыйныя навыкі;
- жаданне працаваць у мультыкультурнай камандзе, пажадана мець досвед працы ў краінах, якія развіваюцца;
- выдатнае валоданне ангельскай мовы і веданне іншых моў (арабская, кітайскі, французскі, партугальская, іспанскі, руская);
- жаданне падарожнічаць.
Заяўка падаецца анлайн.
Крыніца: ifc.org