Праграма маладых прафесіяналаў ААН
Да 19 ліпеня 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у праграме маладых прафесіяналаў ААН. Праграма дае магчымасць маладым таленавітым адмыслоўцам пачаць кар'еру ў якасці міжнароднага службоўца ў Сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Праграма складаецца з іспыта і розных курсаў прафесійнага развіцця. Іспыт праводзіцца адзін раз на год для грамадзян краін-удзельніц штогадовых трэнінгаў персаналу (спіс абнаўляецца кожны год).
Патрабаванні
• быць грамадзянкай (грамадзянінам) краін-удзельніц;
• мець вышэйшую адукацыю і дыплом першага ўзроўню, спецыяльнасць, пазначаная ў дыпломе, павінна адпавядаць тэматыцы іспыту, які збіраюцца здаваць кандыдат ці кандыдатка;
• быць не старэйшымі за 32 гады;
• вольна валодаць ангельскай і французскай мовамі.
У залежнасці ад набора супрацоўнікаў ААН, кандыдаты могуць здаваць адразу некалькі іспытаў. Апісанне абавязкаў і патрабаванняў розняцца ў залежнасці ад рэгіёна.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел у праграме можна знайсці па гэтай спасылцы
Задаць пытанне арганізатарам можна з дапамогай адмысловай формы
Крыніца: careers.un.org