Праграма "Лідэры свету" Ельскага ўніверсітэта (Злучаныя Штаты)
Сусветная праграма Ельскага ўніверсітэта «Лідэры свету» прапануе гранты, накіраваныя на развіццё лідэраў і дзеячаў, здольных унесці значны ўнёсак у развіццё сваіх краін. Праграма мае мэтай падтрымку маладых лідэраў, развіццё навыкаў крытычнага мыслення, стратэгічнага планавання, а таксама ўсталявання міжнародных кантактаў.
Працягласць адукацыйнай праграмы складае 4 месяцы – з сярэдзіны жніўня па снежань 2015 года. Грант пакрывае ўсе выдаткі кандыдата, а таксама ўключае стыпендыю. Тэматычныя напрамкі праграмы наступныя:
- дзяржаўнае кіраванне,
- бізнэс,
- недзяржаўныя арганізацыі,
- рэлігія,
- медыя,
- мастацтва.
Акрамя адмысловай адукацыйнай праграмы, стыпендыяты могуць слухаць любыя курсы, якія праходзяць у Ельскім універсітэце.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мінімум пяць гадоў працы ў абранай сферы;
- свабоднае валоданне ангельскай мовай;
- грамадзянства любой краіны, акрамя ЗША (перавага аддаецца кандыдатам, якія не маюць вопыту вучобы або працы ў ЗША).
Заяўка кандыдата павінна ўключаць: CV, 3 эсэ (першае павінна апісваць мінімум 3 мэты і як кандыдат плануе іх дасягнуць, другое - асабістую і грамадзскую неабходнасць удзелу ў праграме, трэцяе павінна распавесці, што кандыдат можа даць супольнасці Ельскага універсітэта), фота. Для падачы заяўкі неабходна зарэгістравацца тут. Дэдлайн - 3 снежня 2014 года. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на эл. адрас: [email protected].
Паводле adukacyja.info