Праграма лідарства Altemus у Партугаліі
Няўрадавая адукацыйная арганізацыя Altemus заклікае падаваць заяўкі на двухдыднёвую праграму “Лідарства знутры”, якая будзе праходзіць у Партугаліі. Апошні тэрмін падачы – 15 сакавіка 2017 г. Удзел платны.
Інтэнсіўны трэнінг дае маладым людзям унікальную магчымасць:
- развіць фундаментальныя лідарскія якасці і кампетэнцыі;
- атрымаць індывідуальную зваротную сувязь і коўчынг;
- усталяваць кантакты з ментарамі і ўдзельнікамі з іншых краін;
- атрымаць досвед супрацы і дапамогі супольнасці
Апісанне праграмы:
Праграма Altemus Leadership Programme (ALP) на 2017 г. складаецца з 7 дзён трэнінга, 1 дня працы з супольнасцю і 5 дзён трэкінгу.
Пад час трэнінгу ўдзельніцы і ўдзельнікі засвояць наступыня тэмы:
- самаўсведамленне і самаразуменне;
- бачанне (візія);
- пастаноўка мэтаў;
- планаванне дзейнасці;
- кіраванне стрэсам.
Трэнінг вельмі інтэнсіўны, міждысцыплінарны і інтэрактыўны і складаецца з кароткіх лекцый, ролевых гульняў, вывучэння прыкладаў, групавой працы, гульняў, мастацкіх заданняў, практычных практыкаванняў “у полі”, катання на ровары, паходаў і працы з супольнасцю.
Міжнародная каманда трэнераў – вопытныя прафесіяналы з дзяржаўнага, прыватнага сектару і арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Хто можа пдавацца на ўдзельнічаць?
- грамадзяне краін, што развіваюцца, у тым ліку і з Беларусі
- моладзь ва ўзросце 20-29 гадоў;
- тыя, хто вольна валодуюць ангельскай мовай;
- тыя, хто знаходзяцца ў добрай фізічнай форме (здольныя да пешых паходаў з 8-10 кілаграмовым заплечнікам) па 5-8 гадзін на дзень па раўніннай ці прыгоркавай мясцовасці (сярэдняя ступень цяжкасці);
Каму аддаюць перавагу:
- удзельнікам, якія хочуць напоўніцу развіць свой чалавечы патэнцыял;
- дапамагаюць маргіналізаваным ці ўразлівым групам у сваіх супольнасцях;
- з’яўляюцца лідарамі ці сябрамі студэнцкіх радаў або арганізацый;
- вучацца або працуюць у адной з наступных абласцей:
- належнае кіраванне;
- адукацыя;
- медыцына і догляд за людзьмі;
- сацыяльная ці гуманітарная праца;
- барацьба з беднасцю;
- ахова навакольнага асяроддзя;
- сацыяльныя інавацыі;
- журналізм і фотажурналізм.
Рашэнне пра прыём на праграму будзе прымацца, сыходзячы з якасці эсэ і інтэрв’ю. Удзел у праграме платны і каштуе 500 еўра, куды ўваходзіць:
- харчаванне;
- пражыванне ( у двайным нумары);
- усе адукацыйныя матэрыялы;
- псіхаметрычныя справаздачы (тэсты);
- заплечнік і цішотка;
- экскурсія на Сінтру – помнік культуры ЮНЕСКА;
- адна ноч пражыванне ў Лісабоне або Порто;
- святочная вячэра;
- адна ноч у Санцьяга Кампастэла (Santiago Compostela)
- сертыфікат;
- выдаткі на візу і транспарт; ды інш.
Больш падрабязна чытайце на сайце арганізатараў.
Крыніца: altemus.org