Праграма «Лідар наступнага пакалення» універсітэта McCain Institute (ЗША)

Праграма «Лідар наступнага пакалення» The McCain Institute's flagship 'Next Generation Leaders' (NGL) program распрацавана для прасоўвання, навучання і ўсебаковай дапамогі лідарам з ЗША і іншых краін. У рамках праграмы 20 лідараў з розных краін свету пройдуць падрыхтоўку на працягу 1 года. Мэта праграмы - стварыць сетку ініцыятыўных лідараў, якія будуць фармаваць свет у будучыні. Кожны ўдзельнік праграмы будзе атрымліваць штомесячную стыпендыю, якой будзе дастаткова для аплаты пражывання, харчавання і на кішэнныя выдаткі. Дэдлайн - 9 лютага.

Праграма прапануе ўнікальнае спалучэнне прафесійнага развіцця, навучання ў галіне паліталогіі і трэнінгу лідарскіх навыкаў. На працягу года ўдзельнікі і ўдзельніцы праграмы пройдуць практычнае навучанне арыентаванае на маральныя каштоўнасці, этыку, лідарства, сродкі мас-медыя, камунікатыўныя навыкі на прыкладзе амерыканскага бізнесу, палітыкі і грамадскага жыцця. Ключавым аспектам праграмы з'яўляецца падрыхтоўка індывідуальнага плана для кожнага ўдзельніка праграмы. Па заканчэнні праграмы кожны ўдзельнік будзе мець свой асабісты план-кіраўніцтва, якія будзе ўвасабляць у жыццё на сваёй радзіме.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост 30 - 45 гадоў;
  • яшчэ не павінен дасягнуць вяршыні сваёй кар'ернай лесвіцы, але абавязаны мець не менш за 10 гадоў прафесійнага вопыту работы;
  • вышэйшая адукацыя;
  • выдатныя веды ангельскай мовы;
  • лідарскі патэнцыял і адпаведныя рэкамендацыі;
  • намеры вярнуцца на радзіму пасля заканчэння праграмы.

 

Для ўдзелу ў праграме неабходна зарэгістравацца на сайце арганізатараў.

Крыніца: ngl.mccaininstitute.org