Праграма "Лідар наступнага пакалення" ўніверсітэта Макейн інстытут
Да 17 лютага 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у праграме “Лідар наступнага пакалення” Інстытута Макейна, створанай дзеля прасоўвання, навучання і ўсебаковай дапамогі лідарам у ЗША і іншых краінах.
У межах праграмы 20 лідараў з розных краін свету пройдуць падрыхтоўку на працягу 1 года. Мэта праграмы – стварыць сетку ініцыятыўных лідараў, якія будуць фарміраваць свет у будучым.
Праграма прапануе ўнікальнае спалучэнне прафесійнага развіцця, навучання ў вобласці паліталогіі і трэнінга лідарскіх навыкаў. На працягу года ўдзельнікі пройдуць практыка-арынтаванае навучанне пра маральныя каштоўнасці, этыку, лідарства, сродкі масмедыя, будуць трэніраваць камунікатыўныя навыкі на прыкладзе амерыканскага бізнесу, палітыкі і грамадскага жыцця.
Ключавы аспект праграмы – падтрыхтоўка індывідуальнага плана для кожнага ўдзельніка ці ўдзльніцы праграмы. Па заканчэнні праграмы яны змогуць мець асабісты план-кіраўнітва для ўвасаблення яго на радзіме.
Арганізатары будуць выплочваць штомесячную стыпендыю ў памеры, дастатковым каб пакрываць выдаткі на пражыванне, харчаванне і кішэнныя вымогі. Для розных удзельнікаў памер стыпендыі будзе адрозны з улікам месца пражывання пад час навучання (якое таксама вызначаюць арганізатары). Праграмай пакрываюцца транспартныя выдаткі, навучанне па праграме, медыцынаская страхоўка і выдаткі на атрыманне візы.
Патрабаванні
• узрост 30 – 45 гадоў;
• кандыдат або кандыдатка яшчэ не павінны дасягнуць вяршыні сваёй кар’еры, але павінны мець не менш за 10 гадоў працоўнага досведу;
• вышэйшая адукацыя;
• выдатныя веды ангельскай мовы;
• лідарскі патэнцыял і апаведныя рэкамендацыі;
• намер вярнуцца на радзіму па заканчэнні праграмы.
Дзеля ўдзелу ў праграме неабходна зарэгістравацца на сайце арганізатараў
Крыніца: ngl.mccaininstitute.org