Праграма культурнага менеджменту Visegrad Academy
Да 15 чэрвеня 2017 г. можна падаць заяку на ўдзел у Праграме культурнага менеджменту Visegrad Academy – заснаванай на супрацоўніцтве , асацыяцыі Villa Decius Association (Кракаў, Польшча) і Marcel Hicter Association (Брусель, Бельгія).
Працягласць навучання складае 1 год.
Курс складаецца з 2-х програм:
6 – 13 верасня 2017 г.– сесія ў Славакіі (Братыслава), верасень 2017 – сакавік 2018 – практычная праца ў роднай краіне ўдзельнікаў.
17 – 24 сакавіка 2018 г. – сесія ва Ўкраіне (Львоў), сакавік – травень 2018 – практычная праца на радзіме ўдзельнікаў
27-30 траўня 2018 г. – фінальная сесія і семінар у Польшчы (Кракаў).
Для ўдзелу ў праграме адбяруць 20 прафесіяналаў з 10 краін. Дзякуючы курсу ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць развіць навыкі кіравання, неабходныя як для супрацоўніцтва, атк і для правядзення рэформ у родных краінах. Праграма распрацавана для менеджэраў культуры з грамадскіх і прыватных арганізацый і ўстаноў.
Працоўная мова – ангельская.
Выдаткі
Асноўныя выдаткі праграма бярэ на сябе, акрамя кошту праезду, візы і медычнай страхоўкі. Партнёры праграмы спрыяюць у атрыманні ўдзельнікамі Шэнгенскай візы.
Патрабаванні
Быць прафесіяналам галіны культуры з такіх краін, як Чэхія, Венгрыя, Польшча, Славакія, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна.
Падача
Неабходна зарэгістарвацца на сайце і запоўніць заяўку. Крыніца: http://vacum.eu/About.aspx
Кантакты
Адрас: 28 Lipca 1943 17 A
30-233 Krakow
Тэлефон: +48 12 425 36 38
Крыніца: vacum.eu