Праграма «Культура для лакальнага развіцця»

Інстытут Адама Міцкевіча і Цэнтр еўрапейскай салідарнасці запрашаюць менеджэраў культуры ўзяць удзел у Міжнародным праекце культуры, накіраваным на рэгіянальнае развіццё. Праект складаецца з серыі семінараў, летніка і адмысловай праграмы для выпускнікоў. Мэта праекта - стварыць сетку прафесіяналаў у галіне культуры, забяспечыць удзельнікаў і ўдзельніц навыкамі лідарства і кіравання, развіць сумесныя падыходы да рэалізацыі праекта. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 2 красавіка.

У траўні 2018 адбудзецца першая фаза праекта ў Кіеве і Тбілісі. Кандыдаты і кандыдаткі прымуць удзел у серыі інтэнсіўных семінараў, якія будуць праводзіць вопытныя ментары. У цэнтры ўвагі - паглыбленне ведаў удзельнікаў і ўдзельніц ва ўпраўленні сацыя-культурнымі праектамі і пашырэнні магчымасцяў выкарыстання міжнароднага супрацоўніцтва для развіцця рэгіянальных праектаў. Таксама ўдзельнікі і ўдзельніцы могуць прэтэндаваць на фінансавую падтрымку, неабходную для рэалізацыі праектаў.

Першая фаза:

  • Кіеў 10 -13 траўня 2018 для грамадзян Беларусі, Малдовы, Польшчы і Украіны.
  • Тбілісі 24 - 27 траўня 2018 для грамадзян Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Польшчы.
  • Другая фаза праекта - летнік, які адбудзецца ў Польшчы з 29 ліпеня па 6 жніўня 2018. Летняя школа будзе складацца з семінараў і навучальных візітаў у культурныя і грамадскія арганізацыя, НДА.


Працоўная мова - англійская.

Арганізатары аплочваюць усе выдаткі ўдзельнікаў і ўдзельніц (навучанне, пражыванне і харчаванне). У выключных выпадках могуць быць аплачаны транспартныя выдаткі. Таксама арганізатары аплачваюць усе выдаткі, звязаныя з наведваннем гадовай школы, уключаючы транспартныя выдаткі.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўкі могуць грамадзяне Беларусі, Малдовы, Польшчы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Украіны;
  • павінны браць удзел у арганізацыі культурных мерапрыемстваў і праектаў у сваёй роднай краіне;
  • павінны быць матываваныя на працу ў сваіх супольнасцях і павінны лічыць, што культура можа стаць інструментам для сацыяльных зменаў;
  • неабходна мець жаданне дадаць элементы міжнароднага супрацоўніцтва як патэнцыйны інструмент сацыяльных змен;
  • неабходна мець жаданне атрымаць новыя навыкі для паляпшэння і больш крэатыўнага правядзення мерапрыемстваў;
  • неабходна ведаць ангельскую мову;
  • заяўка падаецца анлайн, усе пытанні можна дасылаць на [email protected]

 

Крыніца: culture.pl