Праграма Крэатыўная Еўропа (2014-2020)-Культура: Конкурс праектаў па падтрымцы еўрапейскага супрацоўніцтва

У межах праграмы "Крэатыўная Еўропа", разлічанай на 2014-2020 гады, ладзіцца конкурс прапаноў праектаў па падтрымцы еўрапейскага супрацоўніцтва для падпраграмы "Культура".

Мэты конкурсу: прамоўцыя міжнацыянальнай мабільнасці творцаў і прафесіяналаў культурніцкай сферы для міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця іх кар'еры; развіццё аўдыторыі праз паляпшэнне доступу да еўрапейскай культурнай спадчыны і творчых прац; спрыянне творчасці, новым інавацыйным падыходам у менеджменце, маркетынгу, дыджыталізацыі (лічбавай сферы), падтрымка прафесіяналаў у набыцці новых навыкаў; спрыянне інтэграцыі ўцекачоў у ЕС праз сатворчасць, міжкультурны і міжрэлігійны дыялог і пашану іншыэ культур; інш.

Удзел у конкурсе могуць браць прадстаўнікі краін Еўразвязу, "Усходняга партнёрства", інш. Да ўдзелу запрашаюцца культурныя аператары (досвед працы мінімум 2 гады).

Намінацыі конкурсу:

Маламаштабныя праекты супрацоўніцтва

Максімальны памер гранта - 200 тыс. еўра (максімум 60 адсоткаў ад агульнага бюджэта праекта). Арганізацыя-лідар праекта мусіць мець мінімум 2 партнёры, якія прадстаўлены мінімум у 3-х краінах праграмы "Крэатыўная Еўропа"-"Культура".

 

Шырокамаштабныя праекты супрацоўніцтва

Максімальны памер гранта з боку Еўразвяза складае 2 млн. еўра (макісмум 50 адсоткаў ад агульнага бюджэта праекта). Арганізацыя-лідар праекта мусіць мець як мінімум 5 партнёраў, якія прадстаўлены ў мінімум 6-ці краінах праграмы "Крэатыўная Еўропа"-"Культура".

 

Максімальны тэрмін выканання праектаў - 48 месяцаў.

 

Агульны бюджэт конкурсу падпраграмы "Культура" на 2014-2020 гады складае 457,8 млн. еўра. Агульная сума фінансавання ў 2017-м годзе ў межах дадзенага конкурсу можа скласці каля 35,5 млн. еўра.

Дэдлайн - 23 лістапада 2016 года. Падрабязная інфармацыя (на ангельскай мове) - на гэтай старонцы.

 

Крыніца: EACEA.EC.Europa.eu