Праграма Каледжа імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера па дзяржаўным кіраванні
Каледж імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера прапануе праграму "Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне" на 2015-2016 навучальны год. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя спецыялісты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Турцыі, якія працуюць у органах дзяржаўнай улады/мясцовага самакіравання, некамерцыйных арганізацыях альбо ў сектары эканомікі.
Праграма "Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне" рэалізуецца Фондам імя Роберта Боша ў супрацоўніцтве з Нямецкім таварыствам знешняй палітыкі (DGAP) і дае магчымасць будучым палітыкам паглыбіць веды пра палітычныя ўзаемаадносіны і міжнароднае супрацоўніцтва. Удзельнікі праграмы сустрэнуцца з экспертамі грамадзянскага сектара, палітыкамі і работнікамі сферы дзяржкіравання Германіі і Еўразвязу. Ва ўдзельнікаў навучання будзе магчымасць абмяняцца досведам і ідэямі аб аб'яднанай Еўропе. Каледж дае магчымасць імплементаваць уласны праект у сферы кіравання, звязаны непасрэдна з працай у роднай краіне.
Працоўная мова навучання - нямецкая. Апошні тэрмін падачы заявак - 2 сакавіка 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра праграму і ўмовы падачы заяўкі размешчана тут.