Праграма John Smith Trust Wider Europe (Вялікабрытанія)

Праграма The John Smith Trust Wider Europe (1-28 чэрвеня 2019) дае магчымасць наступнаму пакаленню лідараў/к даследаваць пытанні і аспекты кіравання, вяршэнства закона і сацыяльнай справядлівасці праз інтэнсіўныя чатырохтыднёвы трэнінг. Трэнінг складаецца з серыі семінараў, дыскусій, візітаў і сустрэч. Арганізатары аплочваюць кошт авія-пералёту, кошт візы, пражывання ў Англіі, транспартныя выдаткі па Англіі, усе выдаткі, звязаныя з наведваннем семінараў і ўдзелам у праграме. Удзельнікі/цы павінны самі аплаціць страхоўку і харчаванне. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 14 лістапада 2019.

Праграма пачынаецца з рэзідэнцыі - адзін тыдзень у Эдынбургу, Шатландыя і 3 тыдні - у Лондане. У 2019 годзе даты праграмы 1-28 чэрвеня 2019. Але поўная працягласць праграмы - 1 год, пасля рэзідэнцыі ў Вялікабрытаніі, удзельнікі/цы вяртаюцца на радзіму, дзе будуць займацца рэалізацыяй праекта (план праекта будзе складзены ў Вялікабрытаніі). Па вяртанні дадому стыпендыяты/кі змогуць выкарыстоўваць новыя знаёмствы і кантакты, устаноўленыя падчас навучання ў Вялікабрытаніі ў якасці падтрымкі пры рэалізацыі свайго плана дзеянняў.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • патэнцыял лідара/кі ў сваёй прафесійнай сферы, імкненне зрабіць уклад у пазітыўнае развіццё сваёй краіны;
  • прафесійная цікавасць да кіравання, вяршэнства закона, сацыяльнай справядлівасці;
  • неабходна прапанаваць план дзеянняў, накіраваны на палітычныя ці арганізацыйныя пытанні ў вашай сферы дзейнасці, якія вы жадаеце рэалізаваць па вяртанні на радзіму;
  • удзельнікі/цы павінны быць гатовыя прымаць удзел ва ўсёй праграме, працаваць поўны працоўны дзень на працягу 4-х тыдняў;
  • грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны;
  • узрост 25-35 гадоў;
  • можна працаваць у любой сферы, у асноўным удзельнікі/цы працуюць у сферы палітыкі, дзяржаўнага кіравання, сродкаў масавай інфармацыі, грамадзянскай супольнасці, права і бізнесу.

 

Крыніца: johnsmithmemorialtrust.org