Праграма імя Лэйна Кіркланда для маладых лідараў у Польшчы
Праграма імя Лэйна Кіркланда прызначаны для маладых лідараў, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, эканомікі і грамадства ў іх родных краінах і рэгіёне. Праграма прадстаўлена ў выглядзе навучання ў Польшчы на працягу 2-х семестраў і 2-х тыднёвай стажыроўкі ў адной з прыватных ці дзяржаўных устаноў. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца кандыдаты, якія па заканчэнні праграмы плануюць вярнуцца на радзіму і прымяняць на практыцы атрыманыя веды. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 сакавіка.
Праграма праводзіцца ў такіх дысцыплінах:
- Эканоміка і менеджмент
- Адміністрацыя і менеджмент (бізнес, няўрадавыя арганізацыі, ахова здароўя, адукацыя, культура)
- Адміністрацыя дзяржаўных устаноў
- Права
- Сацыяльныя навукі
- Паліталогія і міжнародныя адносіны
- Журналістыка
- Палітыка развіцця.
Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю памерам 1800PLN, таксама арганізатары аплачваюць такія выдаткі: універсітэцкія ўнёскі, пражыванне, страхоўку, авія-пералёт у Польшчу, транспартныя выдаткі па Польшчы, візу, матэрыялы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- эксперты, палітыкі, працадаўцы ва ўрадавых установах;
- прадпрымальнікі;
- кіраўнікі няўрадавых арганізацый, культурных арганізацый;
- выкладчыкі, настаўнікі;
- журналісты;
- грамадзяне Украіны, Беларусі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кіргізстане;
- кандыдаты, якія маюць ступень магістра;
- узроставае абмежаванне ў 35 гадоў (часам 40 гадоў);
- вопыт працы не менш 2-х гадоў;
- веданне польскай мовы;
- веданне англійскай (навучанне на англійскай даступна для ўсіх акрамя грамадзян Украіны і Беларусі).
Для ўдзелу ў праграме неабходныя такія дакументы:
- заяўка
- 2 рэкамендацыйных лісты (на польскай, англійскай або рускай);
- копія дыплома магістра або кандыдата навук.
- Дакументы неабходна адсканаваць і даслаць на [email protected]
Крыніца: kirkland.edu.pl