Праграма Х’юберта Хамфры для беларускіх прафесіяналаў (ЗША)
Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме Х'юберта Хамфры. Стыпендыі праграмы Хамфры прапануюцца спецыялістам сярэдняга звяна, якія маюць адпаведны досвед і здольнасць у поўнай меры скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў у Злучаных Штатах.
Праграма дае беларускім спецыялістам магчымасць паехаць у ЗША на гадавую стажыроўку для правядзення навуковай працы і павышэння прафесійнага майстэрства.
Нягледзячы на тое, што гэтая праграма не прадугледжвае атрымання вучонай ступені, яна стварае добрыя магчымасці для прафесійнага развіцця і ўлічвае асабістыя інтарэсы кожнага ўдзельніка. Стыпендыі прадастаўляюцца на конкурснай аснове прафесійным кандыдатам, якія плануюць надалей працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары. Праграма разлічана на ініцыятыўных і самастойных спецыялістаў, якія самі складаюць план свайго знаходжання ў ЗША, усталёўваюць прафесійныя сувязі і лёгка адаптуюцца да новых умоў.
Конкурсныя дысцыпліны на 2016-2017 год:
Устойлівае развіццё
- Развіццё сельскай мясцовасці і сельскай гаспадаркі
- Эканамічнае развіццё
- Фінансы і банкаўская справа
- Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змяненне клімату
- Гарадское і рэгіянальнае планаванне
Будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў
- Камунікацыя і журналістыка
- Заканадаўства і правы чалавека
- Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнага кіравання
- Прафілактыка і палітыка ў адносінах гандлю людзьмі
- Палітыка ў галіне тэхналогій і кіравання
- Кіраванне чалавечымі рэсурсамі
Адукацыя
- Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі
- Кіраванне вышэйшай адукацыяй
- Выкладанне англійскай мовы як замежнай
Ахова здароўя
- Кіраванне ў галіне аховы здароўя
- Прафілактыка ВІЧ/СНІД
- Адукацыя, прафілактыка і лячэнне злоўжывання наркатычнымі рэчывамі
У конкурсе могуць прымаць удзел тыя, хто мае:
- беларускае грамадзянства,
- дыплом аб вышэйшай адукацыі (як мінімум, ступень бакалаўра),
- не менш за 5 гадоў бесперапыннага прафесійнага стажу,
- здольнасці да кіруючай працы ў сваёй галіне ведаў,
- імкненне прыносіць грамадскую карысць, удасканальваючыся ў той ці іншай вобласці ведаў,
- добрае веданне англійскай мовы (можа здаць экзамен TOEFL не менш чым на 71 у інтэрнэт-фармаце і 525 балаў у ручным фармаце).
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім прэтэндэнтам і не праводзіць ніякай дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або непрацаздольнасці.
Дэдлайн - 20 жніўня 2015 года.
Для атрымання форм заявак і інструкцый, калі ласка, націсніце сюды. Каб даведацца больш аб праграме, калі ласка, наведайце афіцыйны англамоўны сайт праграмы.
Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца ў Аддзел инфармацыі, адукацыі и культуры Амбасады ЗША ў Беларусі па тэл.: (017) 210 12 83 (дадатковы 5609).
Паводле Belarusian.Minsk.USembassy.gov.