Праграма Hubert Humphrey у ЗША для замежных студэнтаў у тым ліку з Беларусі
Да 1 кастрыніка 2017 г. (прыём заявак пачаўся з красавіка 2017 г. ) можна падаць дакументы на ўзел у праграме для прафесіяналаў, якія жадаюць удасканаліць свае здольнасці шляхам абмену ведамі і разумення пытанняў агульнага інтарэса ЗША і краін-партнёраў праграмы Hubert Humphrey.
Удзельнікаў праграмы змяшчаюць у адзін з універсітэтаў ЗША (універсітэт можна выбраць самастойна). Удзельнікі і ўдзельніцы будуць разбітыя на на невялікія групы 7-15 чалавек і размешчаны ва ўніверсітэтах згодна з цікавасцю і прафесійнымі сферамі.
Ва ўніверсітэтах удзельнікі і ўдзельніцы будуць праходзіць курсы, наведваць канферэнцыі і ўдзельнічаць у выкананні практычных заданняў. Праграма распрацавана для наступных дысцыплін:
- Земляробства і сельскае развіцц;
- Камунікацыі і журналізм;
- Эканамічнае развіццё;
- Адміністраванне адукацыі, палітыка планавання;
- Фінансы і банкаўская справа;
- Адміністраванне вышэйшай адукацыі;
- Авпярэджанне ўзнікненне ВІЧ/СНІД;
- Кіраванне чалавечымі рэсурсамі;
- Закон і правы чалавека;
- Прыродныя рэсурсы, палітыка ў дачыненні да навакольнага асяроддзя і кліматычныя;
- Палітыка ў галіне аховы здароўя і менеджмент гэтай сферы;
- Публічнае адміністраванне і яго аналіз;
- Злоўжыванне псіхаактыўнымі рэчывамі, лячэнне і папярэджанне;
- Выкладане ангельскай мовы як замежнай;
- Менеджмент тэхналогій;
- Барацьба з гандлем людзьмі;
- Гарадское і рэгіянальнае планаванне.
У 2017 г. у праграме Hubert Humphrey могуць паўдзельнічаць 200 чалавек, у тым ліку і кандыдаты з Беларусі.
Выдаткі
Арганізатары пакрываюць:
1. Аплату навучання;
2. Курсы ангельскай мовы, калі гэта неабходна;
3. Пражыванне;
4. Страхоўку ад няшчасных выпадкаў і медычную страхоўку;
5. Вучэбныя матэрыялы;
6. Міжнародны пералёт (у ЗША і зваротны, а таксама пералёты, звязаныя з праграмай );
7. Аплату экскурсій, удзелу у канферэнцыях і розных мерапрыемствах праграмы.
Патрабаванні
Для ўдзелу ўдзельнікі і ўдзельніцы павінны мець:
• ступень бакалаўра або яе эквівалент;
• мінімум 5 год прафесійнай працы;
• не мець (або мець мінімум) працы ў ЗША;
• яўна праяўленыя лідарскія здольнасці;
• досвед працу ў грамадскіх арганізацыях;
• веданне ангельскай мовы.
Скрайні тэрмін падачы заявак на ўдзел розны для розных краін. Даведацца пра дэдлайн для Беларусі можна ў амбасадзе ЗША або у камісіі праграмы Фулбрайт . Амбасада ЗША і Камісія Fulbright разгледзяць заяўку кандыдата і перададуць яе на далейшы разгляд у Вашынгтон у офіс Інстытута міжнароднай адукацыі да 1 кастрычніка.
Узнать адреса посольств можно для стран Европы и Евразии тут; для стран Южной и Центральной Азии тут.
Крыніца: www.humphreyfellowship.org