Праграма Hearst па мультымедыйнай журналістыцы

Журналісты-пачаткоўцы могуць удзельнічаць у 2-гадовай стыпендыяльнай праграме па мультымедыйнай журналістыцы кампаніі "Hearst" (Злучаныя Штаты). Арганізатары прымаюць заяўкі выпускнікоў каледжаў і кандыдатаў, якія маюць досвед працы ў журналістыцы ці сумежных галінах.

Стыпендыяты прымуць удзел у 2-х 12-месячных стажыроўках у буйных гарадскіх выданнях карпарацыі "Hearst".

У абавязкі стыпендыятаў уваходзяць: напісанне журналісцкіх матэрыялаў, здымкі і рэдагаванне відэа, вядзенне блогаў, выкарыстанне сацыяльных медыя для прыцягнення ўвагі да сваёй працы.

Арганізатары не кампенсуюць кошт амерыканскай візы замежным удзельнікам.

Дэдлайн - 11 студзеня 2016 года. Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.

 

Паводле IJnet.org.