Праграма грамадскага аўдыту для некамерцыйных арганізацыяў
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі і Цэнтр прававой трансфармацыі "Lawtrend" ладзяць чарговы этап праграмы "Грамадскі аўдыт" для некамерцыйных арганізацыяў.
Да ўдзелу запрашаюцца зарэгістраваныя ў Беларусі НКА: грамадскія аб’яднанні, установы і г.д.
У межах праграмы ўдзельнікі атрымаюць ацэнку адпаведнасці дзейнасці НКА патрабаванням заканадаўства. Ацэнка будзе ўключаць:
- аўдытарскую праверку з выдачай заключэння,
- ацэнку дакументаў і дзейнасці арганізацыі з боку юрыстаў.
Для ўдзелу ў праграме кіраўнікі некамерцыйных арганізацыяў мусяць да 15 сакавіка 2015 года даслаць заяўку на е-мэйл: [email protected] (тэма ліста "Audyt"). Абраныя арганізацыі будуць абвешчаны да 31 сакавіка. Меркаваны перыяд ацэнкі НКА - красавік-верасень 2015 года.
Паводле Ampby.org.