Праграма Graduate Study Cohort: падрыхтоўка студэнтаў(к) да паступлення ва ўніверсітэты ЗША

Graduate Study Cohort - гэта праграма падрыхтоўкі студэнтаў і студэнтак з Беларусі да паступлення ў амерыканскія ўніверсітэты для атрымання ступені магістра ці доктара. Удзел у гэтай праграме з'яўляецца абавязковай умовай, калі вы хочаце падаваць заяўку на праграму Opportunity у студзені 2020 года. Праграма праходзіць паўтаральнымі цыкламі па 6 месяцаў 2 разы на год. Вы афармляеце заяўку на ўдзел у цыкле 25 лютага 2019 года - 29 ліпеня 2019 года. Дэдлайн: 21 лютага 2019.

Для чаго?
Каб атрымаць веды і навыкі, неабходныя для паспяховага паступлення ў амерыканскія ўніверсітэты і каледжы.

Для каго?
Для студэнтаў і студэнтак з Беларусі, якія плануюць навучацца ў ЗША з восені 2019 ці 2020 года магістратуры або дактарантуры.

Як?
У пачатку кожнага месяца ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымліваюць графік навучальных мерапрыемстваў на месяц наперад. У асноўным заняткі будуць праводзіцца анлайн: удзел у вебінарах, выкананне заданняў і самастойнае чытанне дадатковай літаратуры. Плануецца арганізацыя некалькіх (2-4) вочных сустрэч у Мінску.

Аб чым?
Знаёмства з сістэмай магістарскага і доктарскай адукацыі ў ЗША, патрабаванням да пакетаў дакументаў і афармленне ўласнай базавага пакета дакументаў з улікам разумення тэхналогій пошуку праграм і атрымання фінансавання.

Калі?
Заняткі будуць праходзіць у перыяд з 25 лютага 2019 года па 29 лiпеня 2019 года.

Гэта конкурс?
Так. Будзе адабрана абмежаваную колькасць кандыдатаў і кандыдатак. Больш за тое, удзельнікі і ўдзельніцы, якiя не выконваюць заданні ў працэсе праграмы, будуць адлічаныя пасля двух папярэджанняў.

Каго адбяруць?
Грамадзян Беларусі, якія ўжо маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі або плануюць яго атрыманне ў 2018 годзе, якія ведаюць англійскую мову, дастаткова для навучання, што прадэманстравалі сур'ёзную матывацыю вучыцца ў ЗША.

Гарантыі паступлення?
Арганізатары не гарантуюць і не абяцаюць ваша паступленне ў амерыканскі ВНУ і, тым больш, атрыманне фінансавання. Але яны зробяць усё магчымае, каб павысіць вашыя шанцы ў паступленні і фінансаванні.

Якія тэрміны?
Да 21 лютага: запоўніць анкету
22 февраля: атрымаць адказ аб статусе вашай заяўкі на праграму
25 февраля: прыняць удзел у вочнай сустрэчы ў Мінску

Крыніца: docs.google.com