Праграма Google для адукацыі
Стаць часткай супольнасці асоб, якія трансфармуюць адукацыю па ўсім свеце разам з Google. Каманда Google for Education шукае таленавітых асоб, якія працуюць у галіне адукацыі, якія натхняюць студэнтаў, настаўнікаў і адміністратараў на ўступленне ў праграму Google for Education. Праграма доўжыцца 12 месяцаў і складаецца з настаўніцтва, анлайн мерапрыемстваў, удзеле ў інавацыйнай акадэміі. Пасля гэтых 12 месяцаў, удзельнікі праграмы прымаюць актыўны ўдзел у інавацыйных праектах і спецыяльных магчымасцях ад Google. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 18 траўня.
Google шукае лідараў, якія могуць заняцца трансфармацыяй адукацыі, выступаць за выкарыстанне інавацыйных тэхналогій і прафесійнага росту. Кожны ўдзельнік праграмы будзе займацца інавацыйным праектам.
Асноўныя прынцыпы праектаў:
- Праект павінен мець важную місію - місія - гэта тое, што вам не абыякава і тое, што мае патэнцыял паўплываць на многіх.
- Думай глабальна, але пачынай з малога - не важна якія амбіцыі ў плана, трэба з чагосьці пачынаць.
- Паўтарэнне - Google не шукае дасканалы план, арганізатарам цікавыя пастаянныя паляпшэння.
- Дзяліцеся ўсім - заахвочвайце дыскусіі, супрацоўніцтва і дзяліцеся ідэямі.
- Выкарыстоўвайце дадзеныя - выкарыстоўвайце дадзеныя як вектары для вызначэння напрамка інавацыйных праектаў.
- Усе праекты павінны прасоўваць перамены ў адукацыі, уплываць на педагогаў і навучэнцаў і павінны быць задакументаваныя для іншых педагогаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаць удзел могуць усе, каму цікавы гэты праект - ад настаўніка да загадчыка;
- кандыдатаў адбіраюць на аснове іх прафесійнага вопыту, жадання выкладаць і інавацыйнага выкарыстання тэхналогій у школе, іх патэнцыялу паўплываць на іншых педагогаў, іх жаданне спраўляцца з іншымі праблемамі адукацыі;
- удзельнікі праграмы - паслы пераменаў, якія натхняюць іншых педагогаў і вучняў праз увядзення інавацый у сваіх класах, школах, арганізацыях.
- кандыдатам неабходна будзе падзяліцца тым, якія інавацыі выкарыстоўваюцца ў іх школах ці раёне і з якімі праблемамі сутыкаецца ўдзельнік. Гісторыю трэба засняць на відэа (не больш за 90 секунд) і выкласці ў YouTube.
Крыніца: edutrainingcenter.withgoogle.com