Праграма ЕЗ/Усходняга партнёрства "Культура і Крэатыўнасць"

17 снежня 2015 года ў Мінску пройдзе прэзентацыя праграмы ЕЗ/Усходняга партнёрства "Культура і Крэатыўнасць" .

Праграма скіравана на падтрымку культуры і рэалізуецца ў краінах Усходняга партнёрства - Беларусі, Украіне, Малдове, Арменіі, Грузіі, Азербайджане да 2018 года.

Праграма прызначана для пабудовы партнёрстваў, стварэння спрыяльнага клімату для развіцця культуры, мае мэтай набыццё досведу і павелічэнне патэнцыялу крэатыўных і культурных індустрый, прасоўванне культурніцкіх арганізацыяў у еўрапейскай прасторы ды інш.

Праграма рэалізуецца кансорцыюмам пад кіраўніцтвам Брытанскай Рады ў партнёрстве з Фондам "Сорас-Малдова", Нацыянальным цэнтрам культуры ў Польшчы і Інстытутам імя Гётэ

Праграму "Культура і Крэатыўнасць" прызентуе ў Мінску галоўны менеджэр Цім Уільямс. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі культурнага і крэатыўнага сектара Беларусі, беларускіх і міжнародных культурніцкіх арганізацыяў. Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць прыярытэты праграмы ў Беларусі.

Прэзентацыя пройдзе з 15:00 да 18:00 па адрасе: Мінск, праспект Газеты Праўда, 11, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау. Для ўдзелу неабходна да 14 снежня года запоўніць анлайн-анкету і атрымаць е-мэйл-запрашэнне.

 

Крыніца: CulturePartnership.eu.