Праграма Эйзенхауэра ў ЗША

Праграма Эйзенхауэра - Eisenhower Fellowships 'Global Program - штогадовая праграма, у якой бяруць удзел маладыя лідары, якія знаходзяцца ў сярэдзіне сваёй кар'еры. У заяўцы кандыдаты і кандыдаткі павінны паказаць дасягненні і значнасць у сваім грамадстве, у сваёй прафесіі і патэнцыял для росту. Удзельнік і ўдзельніцы павінны мець намер і жаданне прымаць актыўны ўдзел ва ўсёй праграме. Працягласць праграмы - 7 тыдняў. Заяўкі падаюцца анлайн да 15 чэрвеня 2018.

Таксама трэба прапанаваць ідэю праекта або ініцыятывы, якую ўдзельнікі маюць намер развіць падчас праграмы і ўдакладніць як на іх думку ўдзел у праграме пазітыўна паўплывае на дадзеную ідэю.

Удзельнікі праграмы дамагаюцца поспеху ў такіх катэгорыях:

  • свет
  • росквіт
  • правасуддзе


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • маладыя лідары, узрост якіх 32 - 45 гадоў;
  • лідары павінны быць у сярэдзіне сваёй кар'еры;
  • неабходна ведаць ангельскую мову;
  • грамадзяне і сталыя жыхары ЗША не могуць прымаць удзел.
     

Крыніца: efworld.org