Праграма ЕС Youth4Regions для маладых журналістаў і журналістак (Бельгія)

Youth4Regions - гэта праграма Еўрапейскай камісіі, якая дапамагае студэнтам-журналістам і маладым спецыялістам даведацца, што робіць ЕС у іх рэгіёне. У рамках праграмы адбудзецца вучэбная паездка ў Брусэль (Бельгія) з 11 па 16 кастрычніка 2020 года. Камісія пакрывае праезд і пражыванне. Асноўнае харчаванне таксама прадастаўляецца падчас праграмы ў кастрычніку. Дэдлайн падачы анлайн-заявак - 13 ліпеня 2020.

Што прапануе праграма:

  • трэнінгі па журналістыцы і рэгіянальнай палітыцы ЕС;
  • настаўніцтва ад вядомых журналістаў з вашай краіны;
  • магчымасць працаваць бок аб бок з вядомымі журналістамі падчас Тыдня рэгіёнаў ЕС;
  • наведванне прэс-цэнтраў ЕС і інстытутаў ЕС;
  • магчымасць удзельнічаць у якасці журналіста ў прэс-паездках Еўрапейскай камісіі ў дзяржавы-члены;
  • пакрыццё выдаткаў на пражыванне і паездкі.


Патрабаванні да ўдзельніц і ўдзельнікаў праграмы:

  • цікавасць да рэгіянальнай палітыцы ЕС і дзейнасці ЕС у вашым рэгіёне;
  • вопыт у журналістыцы (вучоба або да 2 гадоў вопыту);
  • грамадзянства ЕС або іншай краіны, прынятай у праграму *;
  • узрост ад 18 да 30 гадоў.


Крыніца: ec.europa.eu