Праграма ЕС-УП Культура і крэатыўнасць: Другі медыясняданак (Мінск)
Прэс-клуб Беларусь і арганізатары праграмы ЕС-"Усходняга партнёрства" "Культура і крэатыўнасць" запрашаюць журналістаў, крытыкаў, менеджэраў арт-праектаў на другі медыясняданак у Мінску 9 лістапада 2016 года.
Госць сустрэчы - кіраўнік праграмы ЕС-"Усходняга партнёрства" "Культура і крэатыўнасць" Цім Уільямс, эксперт з 20-гадовым стажам у кіраванні міжнароднымі культурніцкімі праектамі. Спадар Уільямс распавядзе пра патэнцыял усходнееўрапейскага рэгіёна, што да крэатыўных індустрый, а таксама падзеліцца парадамі пра тое, як зрабіць журналісцкія матэрыялы пра культурніцкія падзеі папулярнымі.
Сустрэча дае магчымасць завесці новыя кантакты, а таксама пачаць працоўны дзень з кубачка кавы ў кампаніі аднадумцаў ды калег.
Мерапрыемства пройдзе з 10:00 да 12:00 па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601, Прэс-клуб Беларусь. Колькасць месцаў абмежаваная. Запісацца на сустрэчу можна праз гэтую вэб-старонку.
Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку.
Паводле Press-Club.by