Праграма ЕС "Крэатыўныя гарады і рэгіёны" шукае пілотныя тэрыторыі
Праграма Еўрапейскага Саюзу для краін “Усходняга партнёрства” (УП) запрашае мэрыі малых ды сярэдніх гарадоў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны праявіць цікавасць для таго, каб зрабіцца пілотнымі ў ініцыятыве “Крэатыўныя гарады і рэгіёны”.
Пра праграму
Ініцыятыва Крэатыўныя гарады і рэгіёны засяроджваецца на важнасці культуры і крэатыву у малых і сярэдніх гарадах і рэгіёнах і бачыць ў культурнай спадчыне і традыцыях патэнцыял для сацыяльнага і эканамічнага развіцця краін “Усходняга партнёрства”. Мэта праграмы – паказаць галоўным стэйкхолдэрам патэнцыял культурнай і крэатыўнай індустрыі, сабраць звесткі пра адпаведны мясцовы патэнцыял і прапанаваць канкрэтны план па яго развіцці, улучна з развіццём культурнага краявіду, пабудовай кластэраў з мясцовым бізнесам, паляпшэннем турыстычных прапаноў і пабудовай шчыльных сувязей з падобнымі гарадамі ў іншых рэгіёнах і краінах.
Што і хто?
Шэсць адабраных пілотных гарадоў/рэгіёнаў (па адным ў кожнай краіне “Усходняга партнёрства”) стануць месцамі для правядзення "мэпінгу" на аснове найбольш сучасных тэхналогій, якія будуць абслугоўваць кваліфікаваныя эксперты. У выніку адабраныя гарады атрымаюць:
1. аналіз свайго культурнага і крэатыўнага патэнцыялу (рэсурсаў);
2. адмыслова распрацаваную дарожную мапу для развіцця культурнага і крэатыўнага сектараў;
3. медыя-пакрыццё па краінах «Усходняга партнёрства» (УП) з трансляцыяй лепшых практык з адабраных гарадоў ці рэгіёнаў;
4. доступ да парграм развіцця для прадстаўнікоў гарадскіх супольнасцей, магчымасць працваць з выдадткмі экспертамі;
5. магчымасці наладжвання кантактаў з міжнароднымі экспертамі з іншых краін УП як праз анлайн так і праз прамыя сустрэчы.
У конкурсе могуць удзельнічаць малыя і сярэднія гарады і рэгіёны краін “Усходняга партнёрства”. Паколькі вызначэнні малых і сярэдніх гарадоў вельмі адрозныя і залежаць ад мясцовых традыцый і колькасці насельніцтва, конкурс адкрыты для тых муніцыпулітэтаў, каторыя не з’яўляюцца сталіцамі ці буйнымі прамысловымі цэнтрамі або мегаполісамі. У якасці рэкамендацыі (у залежнасці ад краіны) гарады могуць сягаць 15.000- 250.000 тысяч чалавек.
Асноўныя этапы ініцыятывы:
1. адкрыты конкурс: вызначэнне шасці малых і сярэдніх гарадоў або рэгіёнаў з культурным і крэатыўным патэнцыялам, гатовых да пілатавання ініцыятывы ў сваіх краінах;
2. распрацоўка метадалогіі (ацэнка мясцовага кантэксту);
3. падрыхтоўка шасці дэталёвых справаздач у цесным супрацоўніцтве з мясцовымі актарамі (стэйхолдэрамі), якія будуць рабіць «мапінг» культурных і крэатыўных рэсурсаў і прапаноўваць планы дзеяння па развіцця мясцовага патэнцыялу;
4. развіццё дэўгатэрміновай сеткі крэатыўных гарадоў і рэгіёнаў, ствараючы дадатковую каштоўнасць праз абмен добрымі практыкамі і ведамі, прафесійны абмен і сумесныя праекты ў сваім рэгіёне, сярод краін УП, а таксама з ЕС.
Храналогія:
• адкрыты конкурс для пошука пілотных гарадоў: лістапад 2016-студзень 2017;
• мэпінг у шасці краінах УП: сакавік-чэрвень 2017;
• вынікі і планы дзеянняў мусяць быць прадстаўленыя ў верасні 2017;
Як падавацца?
Каб паўдзельнічаць у праграме ад імя Вашага горада/рэгіёну і стаць пілотнай ініцыятывай, калі ласка, дашліце ЛІСТ ЗАЦІКАЎЛЕНАСЦІ, падпісаны прадстаўнікамі мясцовай улады, які павінен улучаць:
1. дакладную матывацыю чаму горад/рэгіён хоча далучыцца да Ініцыятывы;
2. агляд статуса quo (апісанне наяўных арганізацый у галіне культуры і крэатыву, прасторы (пляцовак) і апаведанй дзейнасці ў рэгіёне (памер – не болей за дзве старонкі);
3. апісанне таго, як мясцовыя актары будуць уключаны ў працэс (памерам да адной старонкі з назвамі арганізацый, інстытутаў, імёнамі экспертаў);
4. мы заклікаем заяўнікаў дадаваць спасылкі на вэбсайты і візуальныя матэрыялы (фота, відэа), каб прадэманстраваць прыклады культурных і крэатыўных праектаў, ініцыятыў і гарадскіх трансфармацый.
Ліст зацікаўленасці можа быць напісаны на нацыянальнай мове (альбо як альтэрнатыва, па-русску ці па-ангельску). Калі ласка, уключыце свае кантакты (адрас сеціўнай пошты і тэлефон).
Калі ласка, дасылайце свае Лісты зацікаўленасці краінавым каардынатарам:
Беларусь [email protected]
Скрайні тэрмін, каб даслаць Ліст зацікаўленасці – 31 студзеня 2017.
Больш падрабязна чытайце тут
У выпадку дадатковых пытанняў, калі ласка, звяртайцеся да краінавых каардынатараў.
Крыніца: www.culturepartnership.eu/en