Праграма экалагічнага лідарства ў ЗША
Праграма экалагічнага лідарства (The Beahrs Environmental Leadership Program) універсітэта Каліфорнія (Берклі) – унікальная, навучальня праграма, якая дапамагае прафесіяналам сферы навакольнага асяроддзя стаць сапраўдными лідарамі. Праз ужыванне інавацыйных падыходаў і вывучэнне канкрэтных выпадкаў (case studies) удзельнікі і ўдзельніцы праграмы змогуць развіць навыкі, неабходныя для вырашэння комплексных і дынамічных экалагічных выклікаў.
Трохтыднёвы інтэнсіўны міждысцыплінарны трэнінг улучае майстар-класы, якія выкладаюць прадстаўнікі факультэта Берклі, выпускнікі Коледжа прыродных рэсурсаў, Хааскай школы бізнесу (Haas School of Business ) і Школы экалагічнага дызайну, а таксама факультэтаў экалагінчнай навукі, палітыкі, менеджменту, сельскай гаспадаркі ды рэсурснай эканомікі. У дадатак інструктарская каманда ўлучае выдатных экспертаў у галіне зялёных фінансаў, сітэм лідарства, праектнага менеджменту, вырашэння канфліктаў і пошука кансэнсусу.
Праграма фарміруе моцных лідараў, спалучаючы перадавое мысленне з рэалістычнымі падыходамі.
Пасля заканчэння курсу па праграме можно будзе далучыцца да сеткі выпускнікоў, што складае 702 чалавекі з больш як 114 краін.
Хто можа падаваць на ўдзел у прграме?
Прафесіяналы са сферы экалогіі, гатовыя прасунуць сваю кар’еру на новы этап. Яна ідэальна падыходзіць для тых, хто хацей бы прайсці акадэмічны курс у Бэрклі, але не мае два гады, каб закончыць поўнае навучанне.
Мова навучання ангеьская, кошт праграмы складае 8 тыс. Даляраў, АЛЕ! ёсць абмежаваная колькасць стыпендый, каторыя пакрывае выдакі. Стыпендыю можна атрымаць, запоўнішы заяўку – да 27 лістапада 2019 г.
Заяўка падаецца анлайн.
Калі?
Праграма будзе праходзіць з 18 ліпеня па 7 жніўня 2020 г
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце.
Крыніца:iep.berkeley.edu
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па пошце: [email protected]