Праграма для журналістаў/к ад ўніверсітэта University of Missouri (ЗША)

Інстытут Donald W. Reynolds Journalism Institute універсітэта University of Missouri прымае заяўкі ад індывідуальных кандыдатаў/к і арганізацый, якія прапануюць інавацыйныя праекты па ўмацаванні дэмакратыі праз журналістыку. Выдзяляюцца гранты да 20 000$. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2019.

Удалыя праекты прапануюць новыя стратэгіі, накіраваныя на рашэнне праблем, стварэнне новых інструментаў для навінавых арганізацый, ператварэнне ідэі ў прадукт.

Арганізатары прапануюць 3 выгляду праекта:

  • Рэзідэнцыя - для людзей, якія працуюць у медыя і за межамі медыя арганізацый, працягласць праграмы 8 месяцаў. Грант - 10 000$. Прымаюцца заяўкі ад грамадзян/ак, якім ужо споўнілася 18 гадоў.
  • Нерэзідэнцыя - праграма для прадпрымальнікаў/ц, якія маюць моцную цікавасць да журналістыкі і лічбавай камунікацыі. Грант - 20 000$. Прымаюцца заяўкі ад грамадзян/ак, якім ужо споўнілася 18 гадоў.
  • Інстытуцыянальная праграма - для рэалізацыі ідэі навінавых арганізацый, якім патрэбна падтрымка ў рэалізацыі іх праекта. Грант - 20 000$. Прымаюцца заяўкі ад менеджэраў/ак і супрацоўнікаў/ц з устаноў або кампаній.


Крыніца: rjionline.org