Праграма для журналістаў у Гарвардскім універсітэце - Nieman Fellowship (стыпендыя 65 000$)

Nieman Fellowship (ЗША) - экстраардынарная трансфармацыйная магчымасць навучання для журналістаў, якія працуюць у сродках масмедыя ў любой краіне свету. Абраныя кандыдаты правядуць 2 семестры ў Гарвардскім універсітэце, змогуць наведваць заняткі выбітных універсітэцкіх педагогаў, паўдзельнічаць у мерапрыемствах праграмы і па супрацоўнічаць з аднагодкамі. Удзельнікі праграмы будуць атрымліваць стыпендыю памерам 65 000$, якую будзе выплачваца на працягу 9 месяцаў і пойдзе на аплату выдаткаў на жыццё. Дэдлайн: 1 снежня.

Кожны год фонд Nieman прадстаўляе стыпендыі 24 журналістам, якія працуюць у друку, радыё, лічбавых і аўдыёвізуальных СМІ.

Фонд Nieman забяспечвае ўсіх удзельнікаў месцам жыхарства, медыцынскай страхоўкай, дапамогай па доглядзе за дзецьмі (у залежнасці ад колькасці членаў сям'і і іх узросту). Удзельнікі могуць наведваць заняткі, карыстацца бібліятэкай і ўдзедьнічаць ва ўсіх мерапрыемствах фонду Nieman.

У часе знаходжання ў Гарвардзе, журналісты будуць наведваць семінары, майстар-класы, канферэнцыі, накіраваныя на ўдасканаленне іх патэнцыялу і лідарскіх навыкаў.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны быць журналістамі (могуць быць фрылансерам) і мець не менш за 5 гадоў прафесійнага досведу працы;
  • прафесіяналы, якія працуюць у галіне сувязяў з грамадскасцю або якія займаюць іншую пасаду, якая не мае дачынення да СМІ, не могуць падаваць заяўку;
  • на працягу апошніх 2-х гадоў кандыдат не павінен удзельнічаць не ў якой стыпендыяльнай праграме працягласцю 4 месяцы або даўжэй.

 

Заяўкі падаюцца онлайн, кандыдатам неабходна падаць:

 

Крыніца: nieman.harvard.edu