Праграма для выпускнікоў/ц і актыўных настаўнікаў/ц
пят, 2019-05-10 11:43
«Настаўнік для Беларусі» – гэта праграма для апантаных выкладчыкаў і выкладчыц, якія жадаюць прымяніць свае веды ў рэгіёнах Беларусі і падвысіць свой прафесіны і асабісты патэнцыял. Сутнасць праграмы ў тым, каб прыцягнуць у беларускія школы ў невялікіх гарадах новых выкладчыкаў/ц, якія могуць і жадаюць рэалізаваць у прафесіі новыя цікавыя ідэі. Таксама для ўдзелу ў гэтай праграме набіраюць рэгіянальныя школы! Дэдлайн: 26 траўня 2019.
Шукаюцца выпускнікі/цы і дасведчаныя настаўнікі/цы, якія шчыра любяць сваю прафесію і атрымліваюць асалоду ад працы з дзецьмі.
Этапы праграмы:
- адбор 12 настаўнікаў/ц і 3-6 рэгіянальных школ для рэалізацыі праекта
- летні інтэнсіў для ўдзельнікаў/ц праграмы з фокусам на прафесійнае і асабістае развіццё, лідарства і праектную працу
- ментарская і метадычная дапамога выкладчыкам/цам падчас навучальнага году, а таксама дапамога ў рэалізацыі сацыяльна важлівых праектаў
Крыніца: teach4.by