Праграма для сацыяльных прадпрымальнікаў у Сінгапуры (часткова бясплатны ўдзел)
Арганізатары запрашаюць маладых сацыяльных прадпрымальнікаў і прадпрымальніц узяць удзел у чатырохдзённым семінары 12-24 сакавіка ў Сінгапуры. Праграма складаецца з 4 дзён семінараў. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы праграмы змогуць стаць часткай сеткі выпускнікоў і ўдзельнічаць у мерапрыемствах арганізаваных для выпускнікоў у плыні ўсяго года. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 10 снежня.
Дзякуючы гэтай праграме ўдзельнікі і ўдзельніцы навучацца ўзаемадзейнічаць з паспяховымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі, прафесіяналамі ў сферы бізнесу і іншымі ўдзельнікамі, якія спецыялізуюцца ў сферы сацыяльных інавацый, і атрымаюць выдатную магчымасць пашырыць сетку знаёмстваў і супрацоўніцтва.
Удзел у праграме бясплатны, але ўдзельнікі самі павінны аплаціць авія-пералёт і пражыванне ў час праграмы. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і праезд у рамках праграмы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- у праграме могуць прымаць удзел маладыя прадпрымальнікі, прадстаўнікі моладзі, здольныя тварыць перамены любой нацыянальнасці ў якіх ёсць бізнес-ідэя, якая мае справу з сацыяльнымі патрэбамі.
- маюць бізнес-прапанову якая звязана з сацыяльнымі праблемамі;
- могуць узяць на сябе адказнасць па развіцці бізнесу;
- маюць каманду, якая складаецца з 1-3х чалавек, або могуць удзельнічаць аднаасобна;
- ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.
Для ўдзелу ў праграме кандыдаты (кандыдаткі) і іх каманды павінны падаць на разгляд такія дакументы:
- агляд бізнес-плана, які павінен складацца з кароткага апісання бізнес-праекта і мадэлі бізнес-праекты.
- Фота групы, або індывідуальнае фота;
- Лагатып сацыяльнага прадпрыемства (калі такі маецца);
- Любыя дапаможныя дакументы (па жаданні).
- Арганізатары могуць звязацца з заяўнікамі для правядзення інтэрв'ю па тэлефоне, таму рэкамендуецца падаваць заяўкі на ўдзел як мага раней.
- Усе пытанні адносна праграмы можна адпраўляць на англійскай на [email protected]
Крыніца: sif.org.sg