Праграма для сацыяльных прадпрымальнікаў і людзей, здольных уплываць на грамадства - GATHER Fellowship (Стакгольм, Швецыя)
Праграма GATHER Fellowship - гэта інвестыцыі ў практычны ідэалізм. Праграма была заснаваная з разуменнем таго, што цяжкавырашальныя праблемы неабходна вырашаць з розных бакоў. Праграма накіравана на падтрымку сацыяльных прадпрымальнікаў, таму што арганізатары вераць, што інавацыйныя і ўстойлівыя рашэння - абавязковая ўмова стварэння шматгадовых пераменаў. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі ўдзельнікаў праграмы. Праграма адбудзецца са студзеня па май 2018 года. Дэдлайн: 15 лістапада.
У гэтым годзе праграма распрацавана вакол такой праблемы: "Як мы выходзім за межы павярхоўнай разнастайнасці і выкарыстоўваем нашы адрозненні з мэтай пабудовы квітнеючых, справядлівых таварыстваў за лініяй канфлікту?"
Арганізатары жадаюць рабіць укладанні ў працу і ідэі выпускнікоў праграмы і іншых лідараў, якія увасаблялі перамены на Блізкім Усходзе, у Паўднёвай Афрыцы, Еўропе і ЗША. Кожны ўдзельнік праграмы атрымае індывідуальную падтрымку, неабходную для прасоўвання працы, інструменты для ўдасканалення прафесійных навыкаў, доступ да фінансаў, неабходных для пашырэння ўплыву.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- У праграме могуць прымаць удзел вопытныя кандыдаты, якія маюць інавацыйныя ідэі, прадстаўнікі розных сектараў і абласцей.
- прафесіяналізм - асабісты вопыт, практычнае знаёмства з праблемамі, інструментамі і жаданне дасягаць пастаўленых мэтаў і ўплыву;
- лідарства і камандная праца - здольнасць прадстаўляць новыя ідэі, уплываць на іншых, і працаваць у камандзе для дасягнення максімальнага выніку;
- выразныя мэты - дакладнае вызначэнне праблемы і выразны план вырашэння праблемы;
- адказнасць - поўнае і актыўны ўдзел ва ўсіх элементах праграмы.
Сацыяльныя прадпрымальнікі:
- наяўнасць канцэпцыі - неабходна развіваць сацыяльнае прадпрыемства або кіраваць сацыяльным прадпрыемствам.
- прадпрыемства павінна мець распрацаваны прататып або іншы доказ наяўнасці ідэі і патэнцыялу ствараць перамены ў грамадстве;
- фінансавая ўстойлівасць - выразная і ўстойлівая фінансавая мадэль прадпрыемства - існуючая ці лёгка рэалізуемая.
Фактары сацыяльнага ўплыву:
- кампанія - у вас пазіцыя ўплыву і развіцця грамадскай кампаніі, якая прыцягне іншых да вырашэння праблемы праграмы GATHER Fellowship;
- мегафон - доступ да эфектыўнай грамадскай платформы, праз якую можна накіраваць паведамленне людзям, якія могуць аб'яднацца і ўзмацніць ваш уплыў.
Заяўка на ўдзел у праграме падаецца анлайн.
Крыніца: seedsofpeace.org