Праграма для праваабаронцаў у Злучаных Штатах

Інстытут вывучэння правоў чалавека пры Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку запрашае да ўдзелу у праграме для праваабаронцаў (Human Rights Advocates Program, HRAP). На працягу 4-х месяцаў удзельнікі будуць наведваць акадэмічныя курсы па адвакацкай справе, развіццю супрацоўніцтва і навыкаў з улікам прафэсійных інтарэсаў.

Да ўдзелу запрашаюцца актывісты ў галіне правоў чалавека, якія добра ведаюць ангельскую мову (на ўзроўні Minimum Professional Proficiency). Перавага надаецца кандыдатам са значным досведам працы ў праваабарончай сферы на мясцовым узроўні. Дэдлайн - 15 лютага 2015 года. Умовы правядзеньня конкурсу і дадатковая інфармацыя – тут.

Паводле Ampby.org.