Праграма для прадпрымальнікаў і прадпрымальніц у Берліне
Праграма Westwelle Young Founders Programm - цалкам аплачаная шасцімесячная праграма для маладых прадпрымальнікаў і прадпрымальніц. Мэта праграмы - аб'яднаць маладых прадпрымальнікаў/ц з краін, якія развіваюцца ў Берліне і дапамагчы ім у далейшым развіцці сваёй кампаніі. Двойчы ў год (вясной і восенню) 25 маладых прадпрымальнікаў/ц прымаюць удзел у праграме. Арганізатары аплочваюць кошт авія-пералёту, пражывання і харчавання падчас знаходжання ў Берліне. Заяўкі прымаюцца да 8 студзеня 2018.
У гэты раз удзельнікі і ўдзельніцы маюць выдатную магчымасць пазнаёміцца з паспяховымі прадпрымальнікамі/цамі, інвестарамі і палітыкамі. Падчас праграмы ўдзельнікі/цы змогуць развіць свае бізнес-навыкі, абмеркаваць цяжкасці з асабістым настаўнікам і ў групе. Па заканчэнні праграмы праводзяцца вебінары для падтрымка ўдзельнікаў/ц.
Арганізатары прапануюць:
- Канферэнцыю, працягласцю ў 1 тыдзень.
- Асабістага настаўніка - паспяховага прадпрымальніка.
- Сесіі з экспертамі.
- Сяброўства ў сеткі выпускнікоў.
- Дапамога пасля заканчэння праграмы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны нядаўна (за апошнія 5 гадоў) заснаваць некамерцыйнае прадпрыемства бізнес-мадэль якога, адпаведнай мадэлі Прадукт -Маркет і мае знешняе фінансаванне (калі прадпрыемства патрабуе такога фінансавання);
- неабходна ведаць ангельскую мову;
- павінен мець магчымасць прысутнічаць у Германіі і ўдзельнічаць у мерапрыемствах праграмы.
Крыніца: westerwelle-foundation.com