Праграма для маладых лідараў у Румыніі
Інстытут Аспена ў Румніі (Aspen Institute Romania) запрашае да 1 лютага 2017 г. падаць заяўку на ўдзел у праграме маладых лідараў, створанай для людзей, якія маюць лідарскі патэнцыял і матывацыю браць на сябе грамадзянскую і карпаратыўную адказнасць. Праграма заахвочвае ўдзельнікаў і ўдзельніц разважаць у фундаментальных канцэптах, на якіх заснавана наша грамадства. Яны таксама сутыкнуцца з праблемамі і цяжкасцямі, якія паўстаюць перад лідарамі ў палітыцы, грамадских арганізацыях, камерцыйных кампаніях, супольнасцях і ў свеце наогул.
Сістэма навучання – модульная. Кожны з 4-х модулей складаецца з сямідзённых заняткаў, што будуць праходзіць у Румыніі. Заняткі будуць праходзіць па наступным раскладзе.
Модуль І, прысвечаны канцэпцыям палітычнага і эканамічнага мыслення. Даты: 24- 30 красавіка 2017 г.
Модуль ІІ “Сучаснае лідарства”. Даты: 26 чэрвеня-2 ліпеня 2017 г.
Модуль III: “Выклікі для лідарства ў сённяшнім свеце”. Даты: 18-24 верасня 2017 г.
Module IV: “Абслугоўванне супольнасцей”. Даты: пачатак – 11 снежня 2017 г. (можа змяніцца).
Арганізатары аплочваюць выдаткі на пражыванне, харчаванне і вучэбныя матэрыялы. Транспартныя выдаткі аплочваюцца ўдзельнкамі праграмы самастойна.
Патрабаванні да кандыдатаў
- быць ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў і мець выдатныя дасягненні ў галіне сваёй дзейнасці;
- быць гармадзянкай ці грамадзянінам Азербайджана, Албаніі, Арменіі, Балгарыі, Беларусі, Босніі і Герцыгавіны, Венгрыі , Косава, Македоніі, Малдовы, Мантэнэгра, Румыніі, Сербіі, Турцыі ці Ўкраіны;
- дэманстраваць лідарскі патэнцыял, ініцыятыву, прадпрымальніцтва і быць сацыяльна зацікаўленымі;
- выдатна валодаць ангелскай мовай.
Неабходныя дакументы:
- заяўка YLP2017_Nomination Form.docx;
- матывацыйны ліст;
- рэкамендацыйны ліст;
- CV.
Дакументы неабходна накіроўваць на адрас сеціўнай пошты: [email protected] у фармаце pdf. Інтэрв’ю з адабранымі ўдзельнікамі будуць праходзіць з 28 лютага па 5 сакавіка 2017 г.
Крыніца: aspeninstitute.ro