Праграма для маладых лідараў Лэйна Кіркланда ў Польшчы

Да 1 сакавіка 2017 г. Праграма імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы прымае заяўкі на ўдзел у навучанні і стажыроўцы маладых лідараў (да 35, а ў некаторых выпадках 40 год), якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, эканомікі і грамадства ў сваіх родных краінах. Праграма ўяўляе сабой навучанне на працягу двух семестраў у Польшчы і двухтыднёвую стажыроўку ў адной з прыватных ці дзяржаўных устаноў.  

Арганізатары вітаюць удзел тых кандыдатаў і кандыдатак, якія па заканчэнні праграмы плануюць вярнуцца на радзіму і ўжываць на практыцы атрыманыя веды. Праграма праводзіцца па наступных дысцыплінах:

  • эканоміка і менеджмент;
  • адміністрацыя і менеджмент (бізнес, нка, ахова здароўя, адукацыя, культура);
  • адміністрацыя дзяржаўных устаноў;
  • права;
  • грамадскія навукі;
  • паліталогія і міжнародныя адносіны;
  • журналістыка;
  • палітыка развіцця.

Удзельнікі праграмы будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю ў памеры 1800PLN (блізу 417 еўра), таксама арганізатары кампенсуюць такія выдаткі, як універсітэцкія ўзносы, пражыванне, страхоўка, авіяпералёт у Польшчу, транспартныя выдаткі ў Польшчы, консульскі збор за візу, вучэбныя матэрыялы.

Хто можа ўдзельнічаць
У праграме могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана з ліку:

  • экспертаў, палітыкаў, парцадаўцаў дзяржаўных устаноў;
  • прадпрымальнікаў і менеджэраў;
  • кіраўнікоў грамадскіх арганізацый, культурных арганізацый;
  • выкладчыкаў, навукоўцаў;
  • журналістаў;
  • кандыдатаў, якія маюць ступень магістра;
  • з абмежаваннем па ўзросце 35 год (часам 40 год);
  • досведам парцы не менш за 2 гады;
  • веданнем польскай мовы;

 

Для таго, каб паўдзельнічаць у праграме, неабходна:

  • запоўненая анлайн-заяўка на ўдзел у Праграме:
  • анкета з дадзенымі;
  • апісанне праекту – абгрунтаванне мэтаў удзелу ў Праграме Кіркланда разам з прапановамі наконт знаходжання у Польшчы і асабістымі планамі на будучыню (4000-
  • 6000 знакаў з прабеламі).
  • два рэкамендацыйныя лісты з апісаннем дасягненняў і кваліфікацыі кандыдата, а таксама  перспектываў  яго  далейшага  развіцця  і  працы  як  спецыяліста  ў  сваёй прафесійнай альбо грамадскай галіне (напісаныя на польскай, рускай ці ангельскай мовах), дасланыя электроннай поштай;
  • копія дыплома аб вышэйшай адукацыі (у выпадку наяўнасці – таксама копія дыплома кандыдата навук), дасланыя электроннай поштай.
     

Дакументы неабходна адсканаваць і адаслаць на адрас: [email protected] Дэдлайн – 1 сакавіка 2017 г.

Па дадатковых пытаннях трэба звяртацца па адарсе:  [email protected]

Больш падрабязная інфармацыя на беларускай мове даступная па гэтай спасылцы.
 

Крыніца: www.kirkland.edu.pl