Праграма для маладых дзяржслужбоўцаў (Нідэрланды)
Гаагская акадэмія мясцовага кіравання (Нідэрланды) запрашае маладых дзяржслужбоўцаў з развіваючыхся краін і краін Усходняй Еўропы, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз, да ўдзелу ў трэнінгавай праграме "Талент для кіравання". Навучальная праграма распрацавана адмыслова для прадстаўнікоў мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання. Навучанне ўключае тэарэтычны трэнінгавы курс у Акадэміі, практычную стажыроўку ў галандскім муніцыпалітэце, працу ў групах і фінальную дамашнюю працу ў роднай краіне. Унёсак удзельніка складае 100-200 еўра, арганізатары пакрываюць кошт навучання і падарожжа ў Галандыю, пражыванне і паўсядзённыя выдаткі.
Патрабаванні да кандыдатаў/кандыдатак:
- праца ў мясцовым органе дзяржаўнага кіравання (прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў і прыватнага сектару ня могуць удзельнічаць у праграме),
- працаваць у адной з краін-рэцыпіентаў Камітэта садзеяння развіццю,
- узрост - максімум 37 гадоў,
- мінімум 2 гады досведу працы ў органе мясцовага кіравання (неабходна афіцыйнае пацверджанне),
- размаўляць на ангельскай мове і добра яе разумець (працоўная мова праграмы - ангельская),
- здольнасць пісьмова і вусна абгрунтаваць матывацыю і неабходнасць свайго ўдзелу ў праграме,
- магчымасць вызначыць рэальную жыццёвую праблему для рэалізацыі ўласнага праекту па яе вырашэнні пасля вяртання дадому па заканчэнні курсу,
- мець пісьмовы дазвол кіраўніка на ўдзел у праграме і імплементацыю ўласнага праекту па яе завяршэнні.
Апісанне трэнінгавага курсу - на гэтай старонцы. Дэдлайн - 29 студзеня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.
Паводле YouthOp.com.