Праграма для маладых даследчыкаў паліталогіі
Да 30 красавіка 2017 г. NASP (Network for the Advancement of Social and Political Studies)/Сетка прасоўвання сацыяльных і палітычных навук прымае заяўкі на ўдзел у праграме падрыхтоўкі маладых вучоных у галіне паліталогіі – NASP Young Investigator Training Program in Political Studies).
Мэта праграмы – развіваць міжнародныя даследванні і супрацоўніцтва паміж даследчымі ўстановамі. Гранты вылучаюцца з мэтай даць маладым людзям магчымасць праводзіць даследаванне, удзельнічаць у трэнінгах, семінарах, канферэнцыях, якія праводзяцца на тэрыторыі Італіі, і галоўнае – усталяваць кантакты з італьянскімі даследчымі цэнтрамі каб праводзіць сумесныя даследванні. Мова навучання праграмы – ангельская.
Арганізатары прапануюць 3 гранты памерам 4000€ для кандыдатаў з нееўрапейскіх універсітэтаў.
Гэтай сумы дастакова для аплаты транспартных выдаткаў, выдаткаў на пражыванне і ўдзел у канферэнцыі і летніх школах.
Кандыдатам трэба будзе правесці 1 месяц у адной з устаноў сеткі NASP, паўздзельнічаць у штогадовай канферэнцыі еўрапейскай асацыяцыі палітычных навук (22-24 чэрвеня 2017 г. у Мілане) і паўдзельнічаць у двух дваследчых мерапрыемствах:
- NASP міжанродны семінар па канфлікталогіі і ўстановах (19 або 21 чэрвеня 2017, Універсітэт Генуі).
- Летняя школа, прысвечаная імперычнай прыналежнасці тэарытычных модулей (24 чэрвеня– 8 ліпеня 2017, Collegio Carlo Alberto).
- Летняя школа «Навукова-даследчыя стратэгіі палітычных даследаванняў» (10 – 15 ліпеня 2017, Універсітэт Генуі).
Увесь перыяд праграмы ўдзельнікі (-цы) будуць прывязаныя да адной з наступных навучальных устаноў:
1) Dipartimento di Scienze Sociali e Politiche, NASP Graduate School, Università degli Studi di Milano, Мілан
2) Dipartimento di Scienze Politiche, Università degli Studi di Genova, Генуя
3) Dipartimento di Scienze Politiche e Sociali, Università degli Studi di Pavia, Павія
4) Collegio Carlo Alberto, Università degli Studi di Torino, Турин
5) Centro Einaudi, Турын
Патрабаванні
У праграме могуць удзельнічаць маладыя вучоныя, якія вывучаюць палітычныя навукі.
Для ўдзелу неабходны наступныя дакументы:
- запоўненая заяўка;
- поўная біяграфія;
- матывацыйны ліст;
- 1 рэкамендацыйны ліст.
- тэзісы даклада або поўная неапублікаваная работа;
- неабходна пазначыць, якія мерапрыемствы абраныя кандыдатам (-ткай)
- абраць тры з пералічаных універсітэтаў.
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на адрас сеційўнай пошты: [email protected]
Крыніца: www.nasp.eu