Праграма для лідараў і лідарак у ЗША
пан, 2018-11-19 10:55
Праграма Miracle Corners of the Word шукае новае пакаленне маладых лідараў і лідарак 18-26 гадоў. Працягласць праграмы – 1 год. Арганізатары аплочваюць выдаткі на авіяпералёт, пражыванне, харчаванне. Самі ўдзельнікі/цы мусяць аплаціць толькі візу. Заяўкі падаюцца анлайн да 2 студзеня 2019 года.
Да ўдзелу запрашаюцца тыя, хто жадае стаць лідарамі/камі пераменаў у сваіх супольнасцях. Праграма пазнаёміць удзельнікаў/ц з інструментамі, з дапамогай якіх іх ідэі трансфармуюцца ў дзеянні.
Праграма складаецца з трох частак:
- летні трэнінг – інтэнсіў, які дапаможа развіць лідарства, глыбокае разуменне глабальнага грамадзянства і таго, як рэалізаваць свой праект з пачатку і да канца. Працягласць трэнінгу – з 23 ліпеня па 1 жніўня ў ЗША;
- планаванне праекту – удзельнікі/цы мусяць мець сваю ідэю, скіраваную на вырашэнне пэўнай праблемы ў грамадстве. У гэтай фазе яны прапрацуюць рашэнне дадзенай праблемы;
- ментарства выпускнікоў/ц і падтрымка – кожны ўдзельнік/ца атрымае ментара/ку, які будзе падтрымліваць яго падчас рэалізацыі плана.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост – 18-26 гадоў;
- валоданне ангельскай мовай;
- моцнае жаданне вырашыць праблемы сваёй супольнасці.
Крыніца: mcwglobal.org