Праграма CrossCulture +++: маладыя спецыялісты/кі могуць набыць прафесійны вопыт ў Германі

У рамках стыпендыі «CrossCulture Усходняе партнёрства і Расія» маладыя спецыялісты/кі і валанцёры/кі з Германіі, краін Усходняга партнёрства і Расіі могуць атрымаць двухмесячны прафесійны вопыт у іншым культурным асяроддзі. Тэрмін падачы заявак анлайн: 14 красавіка 2019 г.

У якіх галінах працуюць стыпендыяты/кі:

  • Правы чалавека, міграцыя і ўцекачы
  • Палітычная асвета і ўдзел моладзі
  • Грамадства, міжкультурны дыялог, пасярэдніцтва і прымірэнне
  • СМІ і культура

 

Кожны год адабраныя ўдзельнікі/цы з-за мяжы атрымліваюць 8 тыднёвую стыпендыю ў адной з арганізацый Германіі. Нямецкія ўдзельнікі/цы падарожнічаюць ў іншы бок у адну з мэтавых краін праграмы. Нямецкія стыпендыяты/кі плануюць і арганізуюць сваё знаходжанне за мяжой у асноўным самастойна. Для міжнародных заяўнікаў з краін Усходняга партнёрства і Расіі эксперты/кі і рэгіянальныя супрацоўнікі/цы вызначаюць якая ўстанова прымае ў адпаведнасці з профілем заяўніка/цы. Такім чынам, існуючыя кантакты з заяўнікамі/цамі ў нямецкіх арганізацыях могуць быць карыснымі. Пасля адабрэння прымаючай арганізацыяй удзельнікі/цы атрымліваюць стыпендыяльнае пагадненне з умовамі гранта.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • 23 да 45 гадоў на момант падачы заявы
  • добрае веданне англійскай мовы (пісьмова і вусна)
  • Мінімум два гады вопыту работы або добраахвотны ўдзел у арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў краіне пражывання


Крыніца: ifa.de