Праграма Creative Force Шведскага інстытута для сумесных праектаў
З 18-га красавіка па 17-га траўня 2016 года Шведскі інстытут прымае заяўкі на фінансаванне сумесных праектаў у межах праграмы "Creative Force". Праграма мае мэтай падтрымку свабоды выказвання і ўмацаванне дэмакратычных структураў у Беларусі, Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Малдове, Украіне, Турцыі і інш. краінах праз адукацыйны працэс, наладжванне ўстойлівых сетак супрацоўніцтва паміж інстытуцыямі і арганізацыямі ў культурніцкай ды медыйнай сферы.
Шведскі інстытут выдаткоўвае:
- фінансаванне на сумесныя праекты (100-500 тыс. шведскіх крон максімум на 2 гады) , якія скіраваны на развіццё патэнцыялу ў вызначаных кірунках і ўключаюць семінары, воркшопы, трэнінгавыя курсы, візіты экспертаў і г.д.;
- стартавае фінансаванне праектаў (да 100 тыс. шведскіх крон) - падтрымка ініцыятыў, стартапаў у галіне праектнага менеджменту ды інш.
Заяўнікамі могуць выступаць шведскія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, фундацыі, агенцыі прыватнага сектару і г.д.
Для Беларусі прыярытэтамі праграмы "Creative Force" з'яўляецца ўмацаванне працэсаў дэмакратызацыі. Вітаюцца прапановы праектаў, якія спрыяюць:
- плюралізму ў грамадстве;
- станаўленню незалежных медыяў;
- умацаванню правоў уразлівых сацыяльных групаў (дзяцей, этнічных, рэлігійных і сэксуальных меншасцяў);
- памяньшэнню дыскрымінацыі і праяў неталерантнасці;
- роўнасці магчымасцей жанчын і мужчын у будаванні ўласнага жыцця й грамадства.
Падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле FundsForNGOs.org, SI.se.