Праграма Cologne Graduate School of Ageing Research у галіне даследавання старэння (Кёльн, Германія)
Мэта праграмы Кёльнскай вышэйшай школы Cologne Graduate School of Ageing Research - забяспечыць усебаковую падрыхтоўку ў галіне даследавання старэння. Яны прапануюць унікальны план праграмы з акцэнтам на асноўнай навуковай логіцы, крытычнае мысленне, але асноўная праграма сканцэнтравана на даследаванні біялогіі старэння і хвароб, якія з'яўляюцца з узростам. Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2018, праграма пачынаецца ў ліпені 2018.
Школа прапануе магчымасць праводзіць міжнародныя даследаванні, школа вядомая сваімі выбітнымі даследаваннямі ў галіне старэння, выдатным настаўніцтвам студэнтаў, магчымасцю праводзіць незалежныя даследаванні з тэхнічнай падтрымкай. Школа дае першакласную магчымасць маладым навукоўцам і натхняе асяроддзе. Праграма школы для кандыдатаў навук - гэта адна з лепшых у свеце стартавых платформаў для дасягнення паспяховай навуковай кар'еры.
Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы праграмы будуць атрымліваць фінансаванне на працягу 3х гадоў навучання ў школе. Першыя тры месяцы студэнты будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю памерам у 1468€ (не абкладаецца падаткам), пасля трох месяцаў студэнты атрымліваюць кантракт аб працаўладкаванні. Калі студэнт не зможа скончыць свой праект за 3 гады, арганізатары падоўжаць яго фінансаванне яшчэ на адзін год на тых жа ўмовах.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- грамадзяне ўсіх краін;
- кандыдаты і кандыдаткі, якія маюць ступень магістра, або эквівалент у такіх дысцыплінах: біялогія, біяхімія, біяфізіка, бія-інфарматыка, бія-інжынірынг, медыцынская біялогія;
- таксама заяўку могуць падаваць кандыдаты, якія маюць навуковую ступень у медыцыне, калі ў іх ёсць вопыт правядзення даследаванняў;
- кандыдаты, якія выдатна валодаюць англійскай мовай.
Крыніца: ageing-grad-school.de