Праграма Chartered International Graduate Programme у галіне банкінгу і фінансаў

Мэтай праграмы Chartered International Graduate Programme 2018 з'яўляецца прыцягнуць таленавітых студэнтаў з розных краін свету і ўдасканальваць іх навыкі на працягу года праз унікальны міжнародны вопыт. Працягласць праграмы - 12 месяцаў (10 месяцаў ратацыі, 5 тыдняў падрыхтоўкі і 2 тыдні адпачынку). Дэдлайн: 31 снежня.

 

Кандыдаты і кандыдаткі могуць выбраць адзін з 6 асноўных патокаў:

  • Transaction Banking
  • Retail Banking
  • Wealth Management
  • Commercial Banking
  • Corporate & Institutional Banking Clients and Corporate Finance
  • Financial Markets

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны мець ступень бакалаўра;
  • павінны мець дазвол на працу ў той краіне, у якую падаюць заяўку (прагледзець якія ёсць вакансіі і ў якіх краінах можна тут);
  • неабходны веды ангельскай мовы;
  • не патрабуецца мець вопыт у галіне фінансаў.;
  • запоўніць заяўку;
  • здаць тэст. Няма правільных і няправільных адказаў на пытанні тэсту, проста будзьце сабой і адказвайце сумленна;
  • відэа сумоўе;
  • асабістая гутарка;
  • асабістае бізнес сумоўе.

 

Крыніца: sc.com/graduates/en/opportunities.php