Праграма акадэмічных абменаў для маладых спецыялістаў (Злучаныя Штаты)
Праграма РFP (Professional Fellows Program) дае магчымасць маладым спецыялістам з Беларусі павысіць прафесіянальны ўзровень і прайсці стажыроўку ўвесну 2015 года ў амерыканскіх арганізацыях, якія звязаныя з развіццём інавацый і прадпрымальніцтва.
Удзельнікі праграмы пазнаёмяцца з дзейнасцю амерыканскіх арганізацый і атрымаюць новый досвед працы. Праграма РFP прадугледжвае магчымы візіт амерыканскіх спецыялістаў у Беларусь для рэалізацыі сумесных кароткатэрміновых праектаў. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца спецыялісты, якія падтрымліваюць інавацыі і працуюць у сферы прадпрымальніцтва (у тым ліку - сацыяльнага прадпрымальніцтва).
Мэты праграмы РFP - фарміраванне інавацыйнай экасістэмы ў Беларусі, наладжванне партнёрскіх сувязей паміж беларускімі і амерыканскімі інавацыйнымі супольнасцямі, абмен досведам, знаёмства з амерыканскай культурай.
Праграма цалкам фінансуецца ўрадам ЗША.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 25-35 гадоў,
- пражыванне на тэрыторыі Беларусі,
- валоданне ангельскай мовай (для камунікацыі),
- праца ў інфраструктуры падтрымкі інавацый (органы адміністрацыі, некамерцыйныя арганізацыі, вышэйшыя навучальныя ўстановы, бізнэс-інкубатары, тэхнапаркі, інстытуты развіцця, прыватныя кампаніі і г.д.),
- магчымасць выкарыстоўваць атрыманы досвед у развіцці інавацый і прадпрымальніцтва.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 1 снежня 2014 года запоўніць анкету на сайце. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся да каардынатара праграмы Вольгі Івановай: [email protected].
Паводле Belarusian.minsk.usembassy.gov.