Праграма «Ад ідэі да вытворчасці жаночага адзення» (Мінск)

З 09 па 12 красавіка пройдзе бясплатная міжнародная адукацыйная праграма YouthEmpowered Coca-Cola HBC Belarus «Ад ідэі да вытворчасці жаночага адзення» (Мінск, вул. Чапаева, 3-326). Школа пройдзе пад ментарствам камерцыйнага дырэктара вытворцы беларускай жаночай вопраткі «Gallant Touch» Кацярыны Піліпцэвіч. Запрашаюць удзельнікаў і ўдзельніц 18-29 гадоў. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.

Гандлёвая марка Gallant Touch была заснавана ў 2010: пачалі з арганізацыі швейнай вытворчасці жаночага адзення, а ў 2013 арганізавалі трыкатажную вытворчасць. Прадпрыемства «Gallant Touch»; паспяхова займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй жаночага адзення. На сённяшні дзень прадукцыя пад брэндам «Gallant Touch» прадстаўлена ва ўсіх буйных універмагах і гандлёвых сетках Рэспублікі Беларусь, а таксама экспартуецца ў краіны СНД.