Праграма абмену для маладых журналістаў (Германія)

Фундацыя "Heinz-Kühn" прапануе маладым журналістам з развіваючыхся краін і зямлі Паўночны Рэйн Вестфалія (Германія) удзельнічаць у праграме абмену. Патрабаванне да замежных кандыдатаў - узрост да 35 гадоў і валоданне нямецкай мовай на базавым узроўні.

Фундацыя выдаткоўвае стыпендыі на паездкі тэрмінам ад 6 тыдняў да 3 месяцаў. Праграма дазваляе ўдзельнікам пазнаёміцца са звычаямі, поглядамі і ладам жыцця за мяжой. Стыпендыя пакрывае выдаткі на дарогу, паўсядзённае жыццё і курс нямецкай мовы тэрмінам да 4-х месяцаў, калі неабходна.

Дэдлайн - 30 лістапада 2015 года.

Больш падрабязная інфармацыя - тут.

 

Паводле Ijnet.org.