Праграма ААН для валанцёраў і валанцёрак

Прыняўшы рашэнне працаваць у ААН як стажор ці стажорка чалавек робіць свой уклад у працу ААН па абароне правоў чалавека, міру і развіцця. Валанцёрам і валанцёркам давядзецца спраўляцца з заданнямі рознага роду. Кандыдаты і кандыдаткі павінны быць гатовыя да працы ў розных месцах і павінны ўмець хутка прыстасоўвацца да жыцця ў розных умовах і працаваць пры розных абставінах. Ўдзельнікі ці ўдзельніцы не могуць выбіраць сабе працу (праца вызначаецца патрэбамі арганізацыі, а не асабістымі перавагамі работнікаў); і канчатковае месца працы ўдзельніка ці удзельніцы будзе вядома толькі пасля таго, як кандыдата прынялі на працу і пасля яго прыбыцця на працу.

Пераважная колькасць праграм разлічана на працу валанцёра ў перыяд да 12 месяцаў. Усе валанцёры пры праходжанні стажыроўкі падпісваюць аднаўляльны кантракт на перыяд ад 6 да 12 месяцаў. Стажыроўка працягваецца круглы год.

Арганізатары аплочваюць стажорам і стажоркам:

  • Пражыванне на ўвесь перыяд стажыроўкі ў месцы праходжання стажыроўкі.
  • Штомесячная дапамога на пакрыццё асноўных расходаў на пражыванне.
  • Транспартныя выдаткі да месца праходжання стажыроўкі і назад (у залежнасці ад абставін).
  • Страхоўку жыцця, медыцынскую страхоўку.
  • Штогадовы адпачынак.
  • Дапаможнік на перасяленне, якое разлічваецца па заканчэнні стажыроўкі і выплачваецца пры здавальняючым праходжанні стажыроўкі.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Маюць вышэйшую адукацыю, або вышэйшую тэхнічную адукацыю.
  • Маюць 2 гады вопыту працы ў падобнай сферы.
  • Не малодшы 25 гадоў (для працы за мяжой) і не малодшы 18 гадоў (для працы ў роднай краіне заяўніка).
  • Выдатна валодаюць хоць бы адной з трох працоўных моў ААН: ангельскай, французскай, або іспанскай.
  • Маюць імкненне і жаданне працаваць валанцёрам.
  • Могуць працаваць у міжкультурнай абстаноўцы.
  • Могуць прыстасоўвацца да складаных умоў.
  • Маюць добрыя арганізатарскія здольнасці.
  • Маюць досвед працы валанцёрам.

 

Запоўніць заяўку можна на англійскай, французскай, ці іспанскай мовах.

Валанцёры могуць працаваць за мяжой, у сваёй роднай краіне (калі ёсць неабходнасць у валанцёрках і валанцёрках) і анлайн.

Крыніца: unv.org