Праекты ў сферы экалогіі ў Гарвардзе (ЗША)
аўт, 2014-09-23 09:30
Цэнтр навакольнага асяроддзя Гарвардскага універсітэта запрашае да супрацы над праектамі па экалагічнай праблематыцы. Да ўдзелу ў конкурсе стыпендый запрашаюцца кандыдаты, якія атрымалі ступень PhD у перыяд не раней за травень 2011-га і не пазней за жнівень 2015-га году.
Праграма Цэнтра навакольнага асяроддзя Гарвардскага універсітэта разлічана на два гады, на працягу якіх стыпендыят зможа супрацоўнічаць з любой школай ці дэпартаментам Гарварда.
Памер стыпендыі складае 60 тысяч даляраў на год, таксама пакрываюцца медыцынская страхоўка і некаторыя транспартныя выдаткі. Дэдлайн падачы заявак – 14 студзеня 2015 года.
Паводле adukacyja.info