Праект ViR-ViR: гадуем моцных і самастойных Беларусаў
аўт, 2019-06-04 08:18
Лета 2019 году - час, калі беларускія дзеці робяцца больш самастойнымі. Яны класна працуюць у камандзе. Любяць вучыцца, дзейнічаць, рызыкаваць. А яшчэ, ганарацца беларускай культурай і мовай, лічаць іх сучаснымі, крутымі. Праект ViR-ViR напрацягу лета здымае 50 відэа-падказак вулічных групавых гульняў. Назіраць і падпісацца можна тут. Падтрымаць праект можна па спасылцы.
Групавыя вулічныя гульні - найлепшая форма адукацыі дзяцей. Дапамагаюць развіваць самыя важныя навыкі для жыцця:
- жаданне вучыцца і дзейнічаць самім,
- дамаўляцца і супрацоўнічаць з іншымі.
Наступныя крокі:
- Распрацаваць мабільнае прыкладанне з відэа-падказкамі гульняў і матрыцай навыкаў. К канцу лета вызначымся з канчатковым функцыяналам ІТ-праграмы.
- Каля 30 відэа плануецца аб'яднаць у тэматычныя блокі - гэта аснова для выдання Дапаможніка па беларускіх традыцыйных гульнях і сьвятах для дзіцячых садкоў.
- Каб выдаць дапаможнік мы ў партнэрстве з Сяржуком Доўгушавым запусцім адпаведную краўд-кампанію на Ulej.by.
Зробім гэта разам! Заўсёды на сувязі - Яўген Бойка +375 44 735-75-71 (viber), [email protected]
Крыніца: youtube.com