Праект #ПолНеПотолок збірае гісторыі дыскрымінацыі прыкмеце полу ў сферы працы
сер, 2018-10-24 10:44
Праект #ПолНеПотолок хоча зрабіць праблему дыскрымінацыі па прыкмеце полу ў сферы працы бачнай. І не толькі для тых, хто адчувае складанасці пры працаўладкаванні або на сваім працоўным месцы, але і для наймальнікаў, кадравых агенцтваў, дзяржаўных структур. Дасылайце свае гісторыі!
Ці размяшчайце гісторыі на сваіх старонках з хэштэгам #ПолНеПотолок, калі вам знаёмыя такія сітуацыі, як:
- адмова ў прыёме на працу з-за таго, што вы жанчына/мужчына;
- адмова ў прадастаўленні водпуску па догляду за дзіцем мужчыне;
- звальненне з-за ўзросту;
- дамаганні на працы і г.д.
Арганізатараў цікавяць любыя выпадкі, якія, па-вашаму думку, дыскрымінуюць па прыкмеце полу ў сферы працы. Далучайцеся! Падзяліцеся сваёй гісторыяй. Арганізатары гарантуюць канфідэнцыяльнасць: [email protected].
Крыніца: facebook.com