Праект падтрымкі кінапраектаў на тэму правоў дзіцяці (Беларусь)
аўт, 2019-01-08 07:23
Аб'ектыў_на: Правы дзіцяці - гэта праект падтрымкі маладых кінематаграфістаў/к і іх кінапраектаў на тэму правоў дзіцяці. На конкурс падаецца арыгінальны сцэнар (руская або беларуская мова) кароткаметражнага гульнявога фільму любога жанру. Прыкладны хранаметраж ад 10 да 20 хвілін. Сцэнары на аснове літаратурных апавяданняў не прымаюцца. Фільмы могуць закранаць правы дзяцей любога ўзросту да 18 гадоў. Заяўкі прымаюцца анлайн ад сцэнарыстаў і рэжысёраў (ад 18 гадоў) да 13 студзеня 2019.
5 кінапраектаў-пераможцаў атрымаюць:
- Тэхнічную падтрымку. Камплект абсталявання (камера, камплект аб'ектываў, святло) ад кампаніі First Rental на 3-4 здымачныя дні.
- Транспартную падтрымку. Машыну ад кампаніі Filmwagen для перавозкі абсталявання, грымёрка і касцюмерка (пры неабходнасці для праекта) на 3-4 здымачныя дні.
- Персанал. Забеспячэнне механікам для абсталявання, гаферам, фокуспулерам, вадзіцелем, дольшчыкам (пры неабходнасці) на 3-4 здымачныя дні.
- Кансультацыйную падтрымку. На этапе распрацоўкі кінапраекта ўдзельнікі атрымаюць кансультацыі ад прафесійных сцэнарыстаў, рэжысёраў, прадзюсараў, аператараў, мастакоў-пастаноўшчыкаў, гукарэжысёраў.
- Тэматычную падтрымку. На этапе распрацоўкі кінапраекта ўдзельнікі атрымаюць кансультацыі ад экспертаў у тэматычным накірунку фільма.
- Прэм'еру і пракат фільма. Арганізацыя прэм'еры фільма ў кінатэатры Silver screen velcom cinema і ў 18 гарадах Беларусі. Правядзенне анлайн-фестываля фільмаў праекта.
Этапы праекта:
- Ментарская падтрымка кінапраектаў: студзень-люты 2019. Для пераможцаў конкурсу сцэнароў.
- Пітчынг кінапраектаў: 12 лютага 2019. Прэзентацыя кінапраектаў, адбор 5 праектаў для рэалізацыі.
- Здымкі і мантаж фільмаў: люты-красавік 2019. Для пераможцаў пітчынгу кінапраектаў.
- Прэм'ера і пракат фільмаў: 22 траўня 2019. Прэм'ера ў кінатэатры Silver Screan velcom cinema. Арганізацыя паказаў у 18 гарадах. Анлайн-фестываль фільмаў праекта.
Крыніца: abjektyuna.by