Праект Heta Belarus, Dzietka! шукае сабе менеджэра
Heta Belarus, Dzietka! шукае менеджэра праектаў! Праект расце і пашыраецца, і таму каманда Heta Belarus, Dzietka! шукае чалавека, які будзе развіваць праект разам з намі.
Вы адкрыты да новых ідэй чалавек, якому падабаецца творчы і нават шалёны падыход да працэсу? Вы так, як і мы, хочаце развіваць беларускую мову і праслаўляць беларускую ўнікальнасць у краіне і па-за яе межамі? Можаце добра арганізоўваць свой час і з’яўляецеся адказным чалавекам? Тады Вы можаце быць тым, каго шукае наша каманда!
Heta Belarus, Dzietka! можа прапанаваць Вам працу на умовах поўнай занятасці ў якасці мэнеджэра праектаў. Месцазнаходжання: Беларусь. Вы будзеце працаваць разам з Машай і Мартай і сачыць, каб усе праекты развіваліся і дзейнічалі. Заробак будзе абмяркоўвацца падчас сумоўя.
Што чакаецца ад менеджера\мэнеджеркі?
• Пошук новых магчымасцей і супрацоўніцтва
• Вельмі добрае валоданне беларускай і ангельскай мовамі
• Продажы кніг і прадуктаў Hetа Belarus, Dzietka!
• Пошук інфармацыі і праца над новымі кнігамі
• Адміністрацыйныя задачы
Калі вы зацікаўленыя, калі ласка, дасылайце арыгінальныя матывацыйныя лісты і CV на англійскай ці беларускай мове на [email protected].
Апошні шанец паспрабаваць свае сілы — 17 жніўня 2016 года.
Інфармацыйны партнёр праекта - ОДБ Брусель.