Праект "Гарадзкія культурніцкія практыкі"

Каманды маладых людзей запрашаюцца да ўдзелу ў праекце “Гарадзскія культурніцкія практыкі”. Мэта праекта - рэалізацыя новых ідэй па культуры і мастацтве ў Віцебску.

У межах праекту арганізаваны экспрэс-курс беларускіх спецыялістаў па гарадзскіх культурніцкіх мерапрыемствах. Адукацыйныя сустрэчы адбудуцца ў кастрычніку, а потым каманды ўдзельнікаў на працягу года рэалізуюць уласныя працы. Арганізатары праекта забяспечваюць для гэтага неабходныя рэсурсы.
Каб падаць заяўку аб ўдзеле, неабходна даслаць на e-mail: [email protected] наступныя дадзеныя:
1. прозвішча і імя,
2. дату нараджэння,
3. сведкі пра месца вучобы ці працы,
4. нумар мабільнага тэлефона,
5. кантактны e-mail,
6. cпасылкі на профілі ў сацыяльных сетках,
7. апісанне ідэі ўласнага праекта ў межах "Гарадзскіх культурніцкіх практык".
Узрост удзельнікаў праекта — ад 16 да 29 гадоў. Каманда можа быць з 4–5 чалавек. Удзел у практыках прадугледжвае наведванне усіх вечаровых заняткаў экспрэс-курса, якія пройдуць у кастрычніку.
Апошні тэрмін падачы заявак - 23:59 21 верасня 2014 года.

Паводле adukacyja.info